Відэа

Дзіда vs. квадрокоптар: сярэднявечная рэканструкцыя на фестывалі ў Сібіры

Падпісацца
Рэканструктары сярэднявечча зладзілі незвычайныя змаганні на фестывалі "Сібірскі агонь-2016". Глядзіце на відэа, як удзельнікі конкурсу спрабавалі падбіць квадрокоптар з лукаў і арбалетаў.

Удзельнікі спаборніцтваў кідалі ў лятаючы дрон дзіды і стрэлы. Пераможцам конкурсу аб'яўлялі таго ўдзельніка, які змог нанесці квадрокоптару найбольш моцныя пашкоджанні.

У Мінску адбыўся Баль кветак - Sputnik Беларусь
"Баль кветак" у Мінску: запіска крывёю і танцавальныя імправізацыі

На правядзенне незвычайнага турніру яго арганізатараў натхніла відэа з фэсту "Русборг-2016" у Ліпецку, дзе рэканструктар у сярэднявечнай вопратцы дзідай збіў квадрокоптар, які пралятаў міма.

Фестываль "Сібірскі агонь" праводзіцца ў Новасібірску ўжо не ўпершыню, у ім узялі ўдзел больш за 500 чалавек з Расіі, Германіі, Казахстана, Чэхіі і Беларусі.

На мерапрыемстве рэканструктары прадстаўлялі розныя эпохі: ад Сярэднявечча да Другой сусветнай вайны.

Стужка навiн
0