Рабаў: субтрапічная спёка ў Беларусь ідзе з Паўночнай Афрыкі

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкУ спякоту
У спякоту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо ў пятніцу ў паўднёвых рэгіёнах рэспублікі тэрмометры днём пакажуць +33...34°С.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Далейшае павышэнне тэмпературы паветра чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні — спякоту ў рэспубліку нясе цыклон, які ідзе з поўдня Францыі, паведаміў Sputnik у сераду начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Фонтаны - Sputnik Беларусь
Рабаў пра надвор'е ў бліжэйшыя дні: будзе як у лазні

Паводле дадзеных сіноптыкаў, у рэспубліку пачало паступаць паветра з Чорнага мора, а затым з Міжземнага. Першымі субтрапічнае цяпло сустрэнуць жыхары паўднёвай часті краіны.

"У чацвер рэспубліка застанецца ў зоне франтальных сістэм і цёплых паветраных мас чарнаморскага паходжання: на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы", — сказаў Рабаў.

Спецыяліст таксама ўдакладніў, што тэмпература ўначы ў чацвер складзе + 11…17°С, днём +21…27°С.

"У пятніцу яшчэ пацяплее. З поўдня Францыі на краіны Балтыі будзе перамяшчацца цыклон, які вынесе вельмі цёплае паветра з поўначы Афрыкі", — сказаў сіноптык.

Паводле слоў Рабава, у апошні працоўны дзень тыдня ў заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, а днём у асобных раёнах магчымы град і ўзмацненне ветру. Пры гэтым тэмпература ўначы падымецца да +19°С, днём — да +29°С, а ў паўднёвых рэгіёнах паветра прагрэецца да +33…34°С.

Стужка навiн
0