МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Удзельніцы з усёй рэспублікі пазмагаюцца ў гэтую нядзелю за тытул "Міс Беларусь-2016", паведамілі Sputnik у прэс-службе тэлеканала "АНТ".
За перамогу ў конкурсе будуць змагацца 26 прэтэндэнтак — за этапамі іх падрыхтоўкі беларусы маглі сачыць у ранішніх эфірах тэлеканала, які выступае арганізатарам спаборніцтва.
Фінальнае шоу адбудзецца 19 чэрвеня, у яго рамках канкурсантак чакаюць чатыры дэфіле: у старадаўніх строях, ільняных касцюмах, купальніках з мехам і ў вячэрніх сукенках.
Дарэчы, прыз глядацкіх сімпатый на аглядзе прыгажунь таксама прадугледжаны — галасаванне адкрыта на сайце тэлеканала "АНТ". Таксама ў нядзелю будуць вызначаны "Міс дружба", "Міс топ-мадэль", "Міс фота", "Міс Арыфлэйм", "Другая віцэ-міс", "Першая віцэ-міс" і, вядома ж, "Міс Беларусь-2016 ". Трыумфатар конкурсу прадставіць Беларусь на конкурсе "Міс свету".
Гледачы тэлеканала АНТ змогуць убачыць шоу 19 чэрвеня а 21.05. На шоу выступяць Анатоль Ярмоленка, Алёна Ланская, ансамбль "Харошкі" і іншыя беларускія артысты.
Ладзіцца конкурс раз на два гады.