Гідрамет: рыхтуемся да спёкі — у пятніцу будзе +33°С

© Flickr / NarrowСонца ўлетку
Сонца ўлетку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нягледзячы на спёку ў рэспубліцы чакаюцца дажджы з парывістым ветрам, навальніцы, месцамі нават магчымы град.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Абяцанае да выходных спякотнае надвор'е прыйдзе ў рэспубліку ўжо ў пятніцу — у паўднёва-заходніх рэгіёнах Беларусі тэрмометры пакажуць да +33°С, паведаміў Sputnik у чацвер начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У спякоту - Sputnik Беларусь
Рабаў: субтрапічная спёка ў Беларусь ідзе з Паўночнай Афрыкі

Паводле дадзеных Гідрамета, у пятніцу ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць вызначаць атмасферныя франты, звязаныя з цыклонам над поўначчу Польшчы, і цёплая няўстойлівая паветраная маса міжземнаморскага паходжання.

"Уначы ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём пераважна па заходняй палове рэспублікі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, днём магчымы град", — сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, а тэмпература ўначы складзе +13…19°С, днём +24…29°С, па паўднёвым захадзе — да +33°С. У Мінску паветра днём прагрэецца да +29°С.

Рабаў падкрэсліў, што ў суботу рэспубліка застанецца на паўднёвай ўскраіне цыклона, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах магчымы град. Пры гэтым будзе гэтак жа горача: днём да +30°С.

У нядзелю, паводле дадзеных сіноптыка, надвор'е істотна не зменіцца: па паўднёвым усходзе магчымыя дажджы з навальніцамі і градам, тэмпература днём чакаецца ад +24 да +30°С.

Стужка навiн
0