МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Моцныя навальніцы і парывісты вецер чакаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўвечары ў пятніцу, паведамілі Sputnik ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па-сапраўднаму гарачае надвор'е прыйшло ў рэспубліку ў сярэдзіне бягучага тыдні, па дадзеных Гідрамета, днём у пятніцу месцамі тэмпература паветра дасягне адзнакі +33°С.
"У пятніцу ў перыяд з 17:00 да 23:00 на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с", — сказалі ў Гідраметцэнтры.
Сіноптыкі таксама паведамілі, што навальнічная дзейнасць і моцны парывісты вецер захаваецца ў ноч на суботу 18 чэрвеня. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Раней начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Дзмітрый Рабаў паведаміў, што вецер сцiхне толькі ў сярэдзіне дня суботы. Акрамя таго, спыняцца дажджы, а тэмпература трохі спадзе: чакаецца, што днём яна складзе +29°С.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца, калі надвор'е ўяўляе сур'ёзную пагрозу: пры шквалістых вятрах, ліўнях, навальніцах, градзе, спякоце, маразах, завеях і снегападах — з'явах, якія могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значных матэрыяльных параз, а таксама чалавечых ахвяр.