Лёс педыятра: Афганістан, Чарнобыль і... прафесійнае шчасце

© Photo : из архива Т.МасловскойШтодзень доктар прымала па афганскіх 120 дзяцей
Штодзень доктар прымала па афганскіх 120 дзяцей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні Дня медыцынскага работніка Sputnik пагутарыў з мінскім педыятрам пра пацыентаў, хваробы і час.

Вера Дашкевіч, Sputnik.

Зараз Таццяна Маслоўская вядзе прыём у прыватным медыцынскім цэнтры, працуе з самымі маленькімі. І прызнаецца, што менавіта цяпер атрымлівае самае вялікае задавальненне ад працы. "Яны мяне і радуюць, і падзараджаюць, нават лекуюць", — смяецца доктар.

У мінулым засталіся пасады і выпрабаванні, якіх хапіла б не на адзін прафесійны раман. Хоць гісторыя Маслоўскай — у тым ліку і пра краіну, пра тое, у якія катаклізмы дзяржава зацягвала людзей.

Афганістан

"Вядома, незразумела, што мы там рабілі, за што змагаліся", — прызнаецца Таццяна Міхайлаўна ў адказ на пытанне пра Афганістан. Хаця тое, што там рабіла менавіта яна, як раз зразумела — лячыла дзяцей.

У Афганістан яна прыехала разам мужам, якога накіравалі дарадцам у афганскае Міністэрства аховы здароўя. І, у прынцыпе, магла сядзець дома…

"Мы прыехалі 21 чэрвеня 1982 года і адразу апынуліся на вайне. У першую ж ноч — перастрэлка пад вокнамі. Я пасядзела дзён дзесяць дома, страшна. І вырашыла ісці на працу. Мяне прынялі ў Цэнтральную паліклініку Кабула. Гэта была праца за сімвалічную плату. Працавала поўны дзень, прымала па 120 дзяцей", — распавяла Таццяна Міхайлаўна.

© Photo : из архива Т.МасловскойПедыятар Маслоўская ў Афганістане леквала дзяцей ад разнастайных, часм вельмі цяжкіх захворванняў
Каких только болезней не повидала педиатр Масловская в Афганистане - Sputnik Беларусь
Педыятар Маслоўская ў Афганістане леквала дзяцей ад разнастайных, часм вельмі цяжкіх захворванняў

Яна бачыла і сібірскую язву, і брушны тыф. Наўрад ці хто-небудзь з беларускіх інфекцыяністаў сустракаў такія хваробы і ў той колькасці, у якой бачыла яна, кажа доктар.

"Поліяміэліт на прыёме ў мяне быў практычна кожны дзень — і кішачная форма, і з наступствамі — паралічам і парэзамі. Былі дзіцячыя сухоты ў самых разнастайных праявах. Гэта такая школа, што я вам не магу пераказаць", — прызналася доктар.

Паліклініка знаходзілася ў цэнтры Кабула побач з кірмашом. На працу і з працы яе разам з калегамі вазілі аўтобусам. Самім перамяшчацца па горадзе было забаронена. Дзейнічала каменданцкая гадзіна. Але дзецям дапамога, часам, была патрэбная і ўначы. І яна ехала. Афганцы супакойвалі яе мужа — не бойцеся, яе ніхто не кране: яна, сама таго не ведаючы, лечыць дзяцей абодвух варагуючых бакоў.

Высокапастаўленыя пацыенты

У кабульскай паліклініцы Маслоўская адпрацавала год, потым яшчэ два — у Цэнтральным шпіталі, дзе лячыла дзяцей, у тым ліку і першых асоб. Сярод яе пацыентаў былі дзеці сакратароў ЦК НДПА, кіраўніка афганскага КДБ — ХАД Махамада Наджыбулы, які пасля стаў прэзідэнтам. Але былі, кажа, і дзеці простых салдат.

© Photo : из архива Т.МасловскойЗ афганскімі дзецьмі
Татьяна Масловская и афганские дети - Sputnik Беларусь
З афганскімі дзецьмі

Нягледзячы на вайну і землятрусы — а гэта, паводле словаў Таццяны Міхайлаўны, часам было страшней за абстрэлы — Кабул ёй вельмі падабаўся, падабаліся людзі.

А вось ЗША, дарэчы, дзе яна апынулася праз некалькі гадоў у складзе першай дэлегацыі беларускіх лекараў, ёй не спадабаліся. Нават нягледзячы на сытасць і нябачаныя для выхадцаў з СССР камфортныя ўмовы працы.

"Мы прыехалі ў 1991 годзе, у нас пустыя паліцы, нічога няма. І калі амерыканскія калегі пыталіся ў нашай Ларысы Мікалаеўны Астахавай, прафесара, які ў вас заробак, а яна казала "40 долараў", яны не верылі, перапытвалі: "У хвіліну?!" Мы ж тады ні кампутарных тамографаў не бачылі, ні як рабіць калонаскапію дзецям пад агульным наркозам не ведалі", — згадвае Таццяна Міхайлаўна.

У той час яна ўжо ўзначальвала педыятрычнае аддзяленне ў Рэспубліканскім спецдыспансеры радыяцыйнай медыцыны. Гэтая ўстанова была створана ў 1987 годзе дзеля дапамогі пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі дзецям і дарослым.

Чарнобыль

З Афганістана Маслоўскія вярнуліся ў 1985 годзе, а ў 1986 здарыўся Чарнобыль. І пачаліся сталыя камандзіроўкі ў зону — 17 гадоў запар па, здаралася, пяць паездак у год. Абследавалі дзяцей.

ААК - Sputnik Беларусь
Жыць нельга Баяцца – 30-я гадавіна аварыі на ЧАЭС

"Гады праз тры з кожнай камандзіроўкі пачалі прывозіць рак шчытападобнай залозы. Спачатку такіх выпадкаў было 4, потым — 12, а пасля ўжо лічыць перасталі, таму што пераваліла за тысячу", — расказвае Таццяна Міхайлаўна.

Адразу пасля катастрофы чарнобыльскіх дзяцей у Мінску прымалі ў звычайных клініках. Маслоўская памятае тое адчайнае бяссілле, калі медыкі тыднямі біліся і не маглі хоць крыху знізіць радыяцыйную дозу, атрыманую маленькімі пацыентамі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПедыятр Таццяна Міхайлоўская сёння
Педиатр Татьяна Масловская - Sputnik Беларусь
Педыятр Таццяна Міхайлоўская сёння

"У 1986 мы пісалі ўмоўную дозу 8 тысяч мікрарэнтген — вымяральнай трубы не хапала. І вось гэтыя дзеці ляжалі тыдзень-два, ім і кропельніцы, і вітаміны, і ўзмоцненае харчаванне, і мылі, і выкідалі вопратку, усё рабілі. А доза ні на адну адзінку не падала. Толькі праз месяц яна пачынала паступова памяншацца", — успамінае Таццяна Міхайлаўна.

Пад дыспансер ў 1987 годзе, дарэчы, аддалі будынак спецпаліклінікі, якую будавалі для першых асоб. Шыкоўны будынак з басейнамі, ваннамі, ЛФК, успамінае Таццяна Міхайлаўна. А яшчэ запомнілася рэакцыя жыхароў бліжэйшых дамоў, якія пісалі гнеўныя лісты, патрабавалі "прыбраць адсюль радыяцыю".

"Ведаеце, калі чалавек запатрабаваны, ён жыве. Гэта перакрэслівае ўсе рызыкі. Я і дагэтуль сябрую і з лунінецкімі калегамі, мы ж ездзілі туды 9 гадоў запар, і з брагінскімі. У Брагін я наогул ледзь не з'ехала галоўным урачом", — распавядае доктар.

А 4 гады таму педыятрычнае аддзяленне ў дыспансеры, які да таго часу ўжо змяніў будынак і назву, скасавалі, палічылі, што чарнобыльскія дзеці выраслі. А дзеці дзяцей дастаткова здаровыя і могуць назірацца ў агульным парадку.

© Photo : из архива Т.МасловскойУ педыятара Маслоўскай сорак два гады прафесійнага стажу
У педиатра Масловской за спиной 42 года профессионального стажа - Sputnik Беларусь
У педыятара Маслоўскай сорак два гады прафесійнага стажу

Шчасце

Гэта няпраўда, што ў нас дрэнная медыцына, катэгарычна настойвае Маслоўская. Сустракаюцца нядобрасумленныя лекары. Але ёсць і высокапрафесійныя, побач з якімі камфортна і прыемна працаваць.

Праўда, пацыенты сталі злоўжываць інтэрнэтам, і гэта, часам, становіцца праблемай.

Але ў цэлым, прызнаецца педыятр з 42-гадовым стажам, доктар вышэйшай катэгорыі, выдатнік аховы здароўя, яна шчаслівая ў прафесіі. Цяпер, мабыць, як ніколі.

"Усім — і калегам, і пацыентам, і бацькам маіх пацыентаў — я пажадала б здароўя, перш за ўсё здароўя. А пацыентам яшчэ і добрых дактароў — пісьменных, кваліфікаваных, сумленных — не хабарнікаў. І калі доктар кажа, што ў яго маленькая зарплата — не хадзіце да яго больш", — параіла на развітанне педыятр.

Стужка навiн
0