Відэа

Крэпасць вядзе бой: першыя гадзіны вайны паказалі ў Брэсце

Падпісацца
Рэканструкцыя падзей 22 чэрвеня 1941 года адбылася на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Глядзіце на відэа інсцэніроўку нападу салдат вермахта на цытадэль XIX стагоддзя.

Падзеі, якія адбываліся ва ўмацаванні, што знаходзіцца каля Паўночнай брамы крэпасці, былі прайграныя членамі розных рэканструктарскіх клубаў.

Рэканструкцыя ў Брэсцкай крэпасці 22 чэрвеня - Sputnik Беларусь
Зноў ля Холмскай брамы: пад Брэстам рэканструявалі пачатак вайны

Быў інсцэніраваны апошні мірны вечар 21 чэрвеня ў крэпасці, а таксама бітвы з салдатамі вермахта ў першыя гадзіны вайны, у прыватнасці, напад на крэпасць і першая контратака савецкіх байцоў. Акрамя таго, шматлікай публіцы, якая сабралася паглядзець на рэканструкцыю падзей 75-гадовай даўніны, паказалі і распавялі, якім чынам нямецкім войскам пасля мноства няўдалых спробаў удалося захапіць цытадэль над Бугам.

У інсцэніроўцы акрамя рэканструктараў, апранутых у вайсковую форму тых гадоў, брала ўдзел бронетэхніка, якая мелася ў распараджэнні савецкіх салдат, што знаходзіліся ў крэпасці.

Стужка навiн
0