Адбор на дзіцячае Еўрабачанне: песні пра мару, вайну і пазітыў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАдна з удзельніц нацыянальнага адбору
Адна з удзельніц нацыянальнага адбору - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакуль юныя таленты рыхтаваліся да выканання, іх бацькі і педагогі абмяркоўвалі канкурэнтаў.

Яўген Казарцаў, Sputnik.

Праслухоўванне патэнцыйных удзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" адбылося ў Мінску. Усяго выступіць у студыі Белтэлерадыёкампаніі запрасілі 45 артыстаў і калектываў, якія выканалі перад журы 49 кампазіцый. Sputnik пабываў на праслухоўванні і пагутарыў з юнымі выканаўцамі.

Конкурс дзіцячае Еўрабачанне-2014 на Мальце - Sputnik Беларусь
Фіналістаў адбору на дзіцячае Еўрабачанне назавуць у аўторак

Дарослыя за дзяцей

Дзеці перад праслухоўваннем асабліва не хваляваліся: адны размаўлялі са знаёмымі, іншыя рабілі сэлфі і сядзелі ў сваіх смартфонах. Куды большае хваляванне было на тварах дарослых — як бацькоў, так і педагогаў.

"Вядома, хвалююся. Гэта ж адказна вельмі", — падзяліўся бацька адной з выканаўцаў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ чаканні выступа
Участницы отбора и родители в ожидании выступления. - Sputnik Беларусь
У чаканні выступа

Для Дыяны Парахонька праслухоўванне на "Еўрабачанне" — не першы конкурс. У мінулым годзе яе песню ўхвалілі для ўдзелу ў нацыянальным адборы, аднак яна адправілася на іншы конкурс у Іспанію. У гэтым годзе Дыяна нікуды з'язджаць не плануе.

Дыяна спявае, як яна сама сказала, пра мары і шчасце. Песня яе называецца "Містэрыя", на праслухоўванне дзяўчынка прыйшла разам з татам, які з гонарам расказваў пра яе поспехі на музычных конкурсах.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзіяна Парахонька падчас нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"
Диана Порохонько на национальном отборе на детское Евровидение. - Sputnik Беларусь
Дзіяна Парахонька падчас нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

Прыйшлі на праслухоўванне і ўжо знаёмыя беларускім слухачам выканаўцы — Вольга Шыманская (Napoli) і Анастасія Малашкевіч, якія рыхтавалі сваіх канкурсантаў. Абедзве прызналіся, што хвалююцца не менш за сваіх падапечных.

Гамяльчанка Валерыя Драбышэўская раней атрымлівала тытул "Маленькая прынцэса свету", конкурсы прыгажосці для яе не ў навінку. Але на такім сур'ёзным вакальным спаборніцтве яна выступіць упершыню — яе "прадзюсарам" да адбору і стала Шыманская.

"Я спяваю пра горад мары — такі, дзе заўжды цёпла, усе радасныя… І песня на беларускай мове", — падзялілася Валерыя.

Песня павінна быць пазітыўнай!

На дзіцячае "Еўрабачанне", вядома ж, захацелі ехаць не толькі "адзіночкі", але і выхаванцы прадзюсарскіх цэнтраў і студый. Так, адукацыйна-прадзюсарскі цэнтр Наталлі Скапец на адборы прадставіла Крысціна Карнялюк.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУдзельнікі конкурснага адбору
Участники национального отбора в Белтелерадиокомпании. - Sputnik Беларусь
Удзельнікі конкурснага адбору

 

 

 

"Я буду спяваць пра прыгажосць у свеце… Каб не было войнаў і бед", — распавяла Крысціна.

Яе настаўніца дадала: кампазіцыя прысвечана таму, што дарослым варта задумацца і зрабіць свет больш добрым.

"Наўпрост гэта казаць не трэба, але там усё зразумела — праз вобразы, энергетыку. Дарэчы, і музыку мы ўсю жыўцом прапісалі, вельмі прафесійна", — сказала Скапец.

На думку педагога, песня для дзіцячага "Еўрабачання" не павінна быць сумнай, а павінна зараджаць энергіяй. Такога ж меркавання і Святлана Стацэнка, музычны педагог са шматгадовым стажам і мама Ксеніі Сітнік.

"Вядома, павінна быць пазітыўная песня. Каб яна была яркай і сапраўды дзіцячай. Даказваць нікому нічога не трэба, нікому не трэба верашчаць вакалізы ў трох актавах. Павінна быць проста, шчыра і каб вобразу дзіцяці цалкам адпавядала", — распавяла Sputnik Стацэнка.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСвятлана Стацэнка падчас конкурснага адбору
Светлана Стаценко на отборе в Белтелерадиокомпании. - Sputnik Беларусь
Святлана Стацэнка падчас конкурснага адбору

Слухаць адзін аднаго дзеці і іх куратары не маглі: праходзілі праслухоўвання ў невялікай студыі гуказапісу. Таму ўсім даводзілася чакаць у калідоры і гадаць, хто ж чаго заслугоўвае.

Усяго 45 салістаў і калектываў прадставілі на суд журы 49 песень. Дарэчы, у калектывах было толькі двое хлопчыкаў, а сярод салістаў — чацвёра. Асноўная ж колькасць удзельнікаў — дзяўчынкі 12-13 гадоў, а сярод тэматыкі іх кампазіцый пераважалі шчасце і каханне.

Стужка навiн
0