Відэа

Дзясятка лепшых: як вызначалі фіналістаў адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

Падпісацца
Адбор удзельнікаў фінальнага праслухоўвання на дзіцячае "Еўрабачанне" адбыўся напярэдадні ў Мінску. Глядзіце на відэа, як выконвалі свае кампазіцыі юныя таленты.

Усяго ў студыі Белтэлерадыёкампаніі выступілі 45 канкурсантаў, з іх былі адабраныя 10 удзельнікаў фінальнага праслухоўвання.

Адна з удзельніц нацыянальнага адбору - Sputnik Беларусь
Адбор на дзіцячае Еўрабачанне: песні пра мару, вайну і пазітыў

Фіналістаў адбірала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі намеснік старшыні Беларускага саюза кампазітараў Эдуард Зарыцкі, кампазітар Генадзь Маркевіч, спявачка Таццяна Дробышава і іншыя.

Адбор прайшоў у панядзелак 27 чэрвеня, дзесятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы. Да праслухоўвання былі дапушчаныя 45 удзельнікаў, з якіх 39 — сольныя выканаўцы і шэсць — вакальныя групы.

Паводле вынікаў праслухоўвання фіналістамі адборачнага тура сталі:

  • Мінёнак Аляксандр (Мінск)
  • Мажылоўская Юлія (Мінск)
  • Канавалава Вольга (Магілёў)
  • Сакалова Стэфанія (Мінск)
  • Гурт "Нясумны ўзрост" (Мінск)
  • Цітова Алена (Магілёў)
  • Купрыяновіч Зінаіда (Мінск)
  • Жыліна Марыя (Мінск)
  • Шоў-гурт So-Ni-Ka (Віцебск)
  • Магільная Марыя (Магілёў)

Паводле інфармацыі Белтэлерадыёкампаніi, фінальнае шоў будзе паказана ў фармаце гала-канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" не пазней за 16 верасня.

Пераможца нацыянальнага адбору прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні", якое сёлета адбудзецца 20 лістапада ў горадзе Валета (Мальта).

Стужка навiн
0