Сплаці радзіме збожжам: беларусам дазволілі альтэрнатыўную службу

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкВайсковец з дзяўчатамі. Архіўнае фота
Вайсковец з дзяўчатамі. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз прызыўнік, якому ўзяць у рукі зброю не дазваляюць рэлігійныя ці філасофскія погляды, зможа выбіраць, дзе і як менавіта ён хоча сплаціць доўг айчыне – на градах, у лесе або ў полі.

Кацярына Лявонцьева, Sputnik

Пацыфістаў і людзей, якім кранацца зброі забараняюць філасофскія ці рэлігійныя погляды, вызвалілі ад службы ў войску. Наўзамен ім прапанавалі спіс з 84 пазіцый для праходжання альтэрнатыўнай службы. Замест паўтары гадоў казармы альтэрнатыўшчыкам прапануецца правесці тры гады ў полі, за зборам грыбоў, за праполкай, на пашах. Адным словам, таго, хто абраў альтэрнатыўную службу, чакаюць тры гады букалічнага жыцця за высадкай саджанцаў, нарыхтоўкай дзёрну, вынішчэннем карчоў і сумежнымі заняткамі.

Па грыбы - Sputnik Беларусь
"Альтэрнатыўшчыкам" прапануюць прыбіраць карчы, пасвіць кароў і збіраць грыбы

Пра актуальнасць закона для беларускага войска Sputnik пагутарыў з афіцэрам запасу Алегам Івановым.

"Гэта даніна модзе"

Закон аб альтэрнатыўнай службе ўжо даўно існуе ў Расіі, у Беларусі ж ён уступае ў сілу толькі цяпер. Былы вайсковец Алег Іваноў упэўнены, што для беларускага войска такое змяненне ў заканадаўстве не асабліва актуальна.

"Закон аб альтэрнатыўнай службе для грамадзян, якія па сваім веравызнанні не могуць служыць у войску — гэта даніна модзе. Усе маюць такія законы — Расія, Малдова, дык і нам трэба, але для Беларусі ён неактуальны. Сэнс службы ў войску ў тым, каб авалодаць ваенна-уліковай спецыяльнасцю і скласці мабілізацыйны рэзерв на асаблівы перыяд, у якім навыкі догляду за састарэлымі і інвалідамі мужчынам будуць не запатрабаваныя", — упэўнены Іваноў.

Ён распавёў, што ў час яго службы пытанне аб альтэрнатыўным яе праходжанні і зусім не паўставала.

"Не ведаю, што адбылося за апошнія 10 гадоў, што такая праблема ўзнікла. ​​Калі бацькі правільна выхоўвалі свайго сына, калі ён рос спартовым, калі звяртаў увагу на сваё фізічнае, маральнае развіццё, праблем са службай у арміі ў яго не будзе. Зайдзіце ў спартзалу і паглядзіце, якая расце моладзь — людзі, якія звяртаюць на сябе ўвагу, здольныя і за сябе пастаяць, і пры неабходнасці радзіму абараніць: такая асноўная маса прызыўнікоў", — сказаў Іваноў.

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкДобраўпарадкаванне тэрыторыі
Благоустройство территории - Sputnik Беларусь
Добраўпарадкаванне тэрыторыі

Ён таксама ўпэўнены, што служба ў войску і авалоданне ваеннай спецыяльнасцю на руку самому прызыўніку на выпадак неабходнасці ўдзельнічаць у баявых дзеяннях.

"Служба ў арміі — як прышчэпка ад тыфу. Зрабіў прышчэпку — ёсць верагоднасць, што выжывеш, не зрабіў — у экстрэмальнай сітуацыі дакладна загінеш. Пройдзеш ваенную падрыхтоўку — ты баец і абаронца, не — гарматнае мяса", — рэзюмаваў Іваноў.

Як у іншых краінах

У Расіі права на альтэрнатыўную службу замацавана ў Канстытуцыі. Грамадзянін можа выбраць альтэрнатыўную службу ў двух выпадках: калі нясенне ваеннай службы супярэчыць яго перакананням або веравызнанню, або калі ён належыць да карэннага малаколькаснага народу, вядзе традыцыйны лад жыцця, ажыццяўляе традыцыйнае гаспадаранне і займаецца традыцыйнымі промысламі.

З вернікамі зразумела — яны могуць адмовіцца ад службы ў ВС, абгрунтаваўшы гэта сваім веравызнаннем, а вось іншыя грамадзяне маюць права заяўляць не пра веру, а пра перакананні, несумяшчальныя з вайсковай службай. Перакананні могуць быць міратворчыя, філасофскія, маральна-этычныя, палітычныя.

© Sputnik / Елена СеменоваШмат хто з дзяцінства марыць служыць у войску
Одни с детства мечтают служить,  другие - не служить - Sputnik Беларусь
Шмат хто з дзяцінства марыць служыць у войску

Калі ў Беларусі права на альтэрнатыўную ваенную службу маюць толькі тыя, каму рэлігія забараняе служыць, то ў Расіі альтэрнатыўную службу можа сабе дазволіць любы грамадзянін, які жадае абараняць Айчыну не ў вайсковай форме, а мірнай працай, якой і можа заняцца.

У Расіі тэрмін альтэрнатыўнай службы менш, чым у Беларусі — дваццаць адзін месяц супраць трыццаці шасці.

Ва Украіне закон аб альтэрнатыўнай службе дзейнічае з 1991 года. У суседзяў права на альтэрнатыўную службу таксама маюць выключна грамадзяне, якія не могуць несці ваенную службу з рэлігійных перакананняў. Тэрмін альтэрнатыўнай службы перавышае тэрмін ваеннай службы ў паўтара раза (у Беларусі — у два разы, Sputnik).

Стужка навiн
0