МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Сэрвіс па замове таксі Uber папярэдзіў беларусаў пра перабоі працы ў ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня.
Дэнамінацыя беларускага рубля пройдзе 1 ліпеня: банкноты ўзору 2000 году, якія знаходзяцца ў звароце, будуць паступова заменены на банкноты і манеты узору 2009 года ў суадносінах 10 тысяч да аднаго.
"У сувязі з гэтым хочам папярэдзіць вас аб тым, што з 23:00 30 чэрвеня да 7:00 1 ліпеня ў рабоце прыкладання магчымыя перабоі. Мы вельмі стараемся зрабіць так, каб гэты пераход для карыстальнікаў Uber быў максімальна камфортным", — адзначылі ў кампаніі.
Сваіх кліентаў кампанія заклікала ў выпадку цяжкасцяў карыстання сэрвісам звязацца са службай падтрымкі для вырашэння сітуацыі.
Нацыянальны банк Беларусі загадзя папярэдзіў грамадзян аб тым, што ўсе плацяжы з дапамогай пластыкавых картак у ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня будуць недаступныя.
У Беларусь сэрвіс Uber прыйшоў у канцы мінулага года, а з пачатку 2016 у рэспубліцы запушчаны сэрвіс UberX. Пакуль машыну праз спецыяльнае прыкладанне можна выклікаць толькі ў Мінску.