Калі запытацца ў любога жыхара СНД, з чым асацыююцца беларускія грошы, ён злёту адкажа — зайчыкі! З большага гэта слушна, хоць на самай дробнай купюры, якая з'яўляецца больш магутным сімвалам, намаляваная вавёрка.
Высакародныя жывёлы не дапамаглі
Першыя папяровыя грошы ў незалежнай Беларусі з'явіліся ўранні 25 мая 1992 года. Сонца ў гэты час было ў Блізнятах, што і абумовіла няўстойлівасць і хісткасць беларускага рубля (як, зрэшты, і расійскага, які з'явіўся на некалькі дзён пазней).
Дваістасць Блізнят выявілася шмат у чым: адначасова з беларускімі рублямі ў абароце былі і грошы СССР, а таксама лічбы на купюрах не адпавядалі іх наміналу. Апошні факт выправілі дэнамінацыяй 14 жніўня 1994 года.
У гараскопе ўвядзення беларускага рубля, акрамя "блізнятаўскай" дваістасці, шмат супярэчнасцяў, якія паказваюць на нестабільнасць валюты. Аднак былі і станоўчыя фактары — некалькі планет у тую пару знаходзіліся ў знаку Цялка, які схільны да назапашвання.
Можна адзначыць, што на першых купюрах усе жывёлы былі высакароднымі. У той час, калі на самай буйной купюры з'явіўся сімвал Беларусі — зубр, інфляцыя набрала такія абароты, што нулі сталі дадавацца вельмі хутка і татэмныя жывёлы неўзабаве зніклі з гаманцоў беларусаў.
Грошам вяртаецца іх сімвал
У 2000 годзе дэнамінацыя "адкусіла" яшчэ тры нулі, а на купюрах да таго часу былі толькі архітэктурныя збудаванні.
Дарэчы — у часы СССР з дэнамінацыяй грамадзяне сутыкнуліся ў 1961 годзе: савецкія ўлады правялі фінансавую чыстку. Вельмі ярка гэты працэс ілюструе кінафільм "Мянялы".
Дэнамінацыя 1 ліпеня 2016 па-свойму знакавая: упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі ўводзяцца манеты — гістарычна яны заўжды былі сімвалам грошай.
Таксама на купюрах упершыню з'яўляецца прасторава-часовы фактар — на адным баку купюр намаляваныя сімвалы ўсіх абласцей (прастора), а на іншым — сімвалы культурна-гістарычнай спадчыны (час).
Чым не сімвалы, каб адзначыць другое нараджэнне беларускага рубля?
Спярша панервуемся, а пасля абвыкнемся
Вядома ж, увод у абарот новых купюр і манет не можа існаваць сам па сабе — ён узаемазвязаны з гараскопам краіны і яе эканомікай, таму нельга прагназаваць лёс новых грошай, не ўлічыўшы гэтай узаемасувязі.
Час дэнамінацыі і ўводу манет і новых купюр не ідэальны. Аднак ёсць мноства стабілізуючым фактараў.
Не зважаючы на ўбыванне Месяца, Сонца ў Раку і Месяц у Цялку — паказчыкі-умацавальнікі. Іншыя дадзеныя гараскопа дэнамінацыі кажуць пра вялікае значэнне і ўплыў партнёрскіх валют, а таксама галоўнага рэгулятара — Нацыянальны Банк Беларусі.
Першы час пасля ўводу ва ўжытак новых грошай можа быць нервовым — адаб'ецца ўплыў Месяца ў апазіцыі да рашучага, але імпульсіўнага Марса, але ў будучым ўсё высветліцца і стабілізуецца.
Параўноўваючы гараскопы ўвядзення беларускага рубля ў 1992 годзе і ўвядзення манет 2016 можна сказаць, што дэнамінацыя — а, фактычна, новыя грошы, адыграюць станоўчую ролю ў гісторыі Беларусі.