Кароткі курс "зайчыка": тры дэнамінацыі і пяць дэвальвацый

© Sputnik / Юрий Иванов / Перайсці ў медыябанкГрошавыя знакі Рэспублікі Беларусь
Грошавыя знакі Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дэнамінацыя беларускага рубля адбылася ў нуль гадзін 1 ліпеня. Sputnik у кароткай даведцы згадаў, якую гісторыю перажыла грашовая адзінка суверэннай Беларусі.

Мінск, 1 ліп — Sputnik. У нуль гадзін 1 ліпеня беларускі рубель пазбавіўся чатырох нулёў: абвешчаная прэзідэнтам у лістападзе 2015 года дэнамінацыя нацыянальнай валюты адбылася.

Дэнамінацыя стала трэцяй у гісторыі суверэннай Беларусі і самай маштабнай у параўнанні з астатнімі. Зараз новы беларускі рубель роўны дзесяці тысячам рублёў у грашовых адзінках 2000 года, а ў кашальках беларусаў упершыню з'явяцца і манеты розных наміналаў — як рублі (1 і 2 рублі), так і капейкі.

Адкуль пайшоў рубель беларускі

Назва "Беларускі рубель" была прынята пасля адмовы Беларусі ад савецкага рубля ў пачатку 1990-х гадоў. Тады шэраг грамадскіх дзеячоў прапаноўвалі ў якасці назвы новай валюты ўзяць слова "талер", аднак у Вярхоўным Савеце гэтую ініцыятыву не зацвердзілі.

Новыя грошы ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Фотафакт: новыя грошы Беларусі

На пачатку 1992 года, падчас распаду агульнасавецкай грашовай сістэмы, у Беларусі была ўведзена купонная сістэма, затым купоны замянілі на разліковыя білеты Нацбанка. Афіцыйны абменны курс складаў адзін разліковы білет за 10 савецкіх рублёў.

Вывад з абароту савецкіх рублёў пачаў ажыццяўляцца з канца ліпеня 1993 года, а беларускі рубель стаў адзіным законным плацежным сродкам у краіне.

Гісторыя дэнамінацый

Першапачаткова ў 1992 — 1994 гадах беларускі рубель быў уведзены ў суадносінах 1 беларускі рубель (1992 гады выпуску) за 10 савецкіх рублёў.

20 жніўня 1994 года была праведзена дэнамінацыя беларускага рубля ў 10 разоў.

© Sputnik / Юрий Сомов / Перайсці ў медыябанкГрошавая купюра Беларусі вартасцю 200 рублёў
Денежная купюра Беларуси достоинством двести рублей - Sputnik Беларусь
Грошавая купюра Беларусі вартасцю 200 рублёў

1 студзеня 2000 года ў Беларусі здзяйснiлася яшчэ адна дэнамінацыя рубля (у 1000 разоў), прызваная, у тым ліку, стабілізаваць нацыянальную валюту.

Такім чынам, 1 ліпеня адбылася трэцяя дэнамінацыя беларускай валюты — у дзесяць тысяч разоў. У агульнай складанасці, з 1994 года, за крыху больш чым дваццаць гадоў, беларускі рубель страціў сумарна восем нулёў.

Пра што мы марылі

За доўгі час барацьбы Нацбанка і ўрада з інфляцыяй, якая, разам з падтрыманнем курса рубля, заўсёды была прыярытэтам для беларускіх уладаў, грамадзяне краіны ўжо звыкліся з думкай, што не заўсёды гэтая барацьба абарочваецца перамогамі.

Касса зачыненай крамы - Sputnik Беларусь
Ноч няпэўнасці: як у Мінску чакалі "дэнамінацыю"

На фоне пазітыўных змен у эканоміцы і падатковай сферы (зніжэнне ПДВ з 20% да 18% і некаторых іншых падаткаў), з пачатку 2004 года і да канца 2008 года курс беларускага рубля ў адносінах да даляра і расійскага рубля заставаўся фактычна нязменным. На працягу 2005 года назіраўся пастаянны рост банкаўскіх дэпазітаў у нацыянальнай валюце. Інфляцыя некаторы час устойліва зніжалася — з 34,8% у 2002 годзе да 6,6% у 2006 годзе. За гэты час афіцыйны курс валюты цалкам зраўняўся з ценявым, гэта прывяло да знікнення ценявога валютнага рынку.

У 2009 годзе Беларусь атрымала першы транш трохмільярднага крэдыту ад МВФ, апошні транш прыйшоў у сакавіку 2010 года. Такім чынам, дзяржаве было што траціць, тым больш што 2010 год быў годам прэзідэнцкіх выбараў. Увесь 2010 год, які многія запомнілі як самы стабільны, улады стымулявалі ўнутраны попыт, крэдыты на жыллё і спажывецкія патрэбы былі таннымі, зрэшты, як і грошы для рэальнага сектара. Усё гэта адбывалася на фоне наступстваў першай хвалі сусветнага фінансавага крызісу, і нацыянальныя наступствы не прымусілі сябе доўга чакаць.

Беларускія ўлады разлічвалі, што "зайчык" стане цалкам канвертаваным у 2010 годзе, інфляцыя на канец гэтага года склала рэкордныя для краіны 3,1%.

Аднак фінансавы крызіс 2011 года разбіў аптымiстычныя чаканні беларускіх уладаў.

Да дэвальвацыі беларусам не прывыкаць

Першую разавую дэвальвацыю беларускі рубель перажыў у 2009 годзе. Тады, па патрабаванням МВФ, Нацбанк перайшоў да прывязкі курсу да даляра, адначасова дэвальваваўшы "зайчык" на 20% у адносінах да амерыканскай валюты. Так, курс даляра быў устаноўлены на ўзроўні 2650 рублёў, еўра — 3703 рубля, расійскага рубля — 90,16 беларускіх рублёў за адзін расейскі.

Новыя беларускія купюры - Sputnik Беларусь
Лакальны калапс: што адбяруць у беларусаў у ноч дэнамінацыі

Беларускі крызіс разгарнуўся на поўную моц да сакавіка 2011 года.

24 мая 2011 году Нацбанку давялося паўторна дэвальваваць курс беларускага рубля — прыкладна на 56%. Даляр стаў каштаваць 4930 рублёў.

У кастрычніку 2011 года беларускія ўлады былі вымушаныя перайсці на механізм рынкавага курсаўтварэння: курс рубля пачаў вызначацца па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

З выхадам на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля 20 кастрычніка 2011 года курс нацвалюты ўпаў на 52%, што фактычна азначала паўторную дэвальвацыю за перыяд з 24 мая 2011 года. Даляр стаў каштаваць 8680 рублёў.

У цэлым за 2011 год інфляцыя дасягнула 108,7%, стаўка рэфінансавання вырасла з 10% да 45% гадавых.

На працягу 2012-2014 гадоў беларускі рубель саслабляўся ў адносінах да даляра не больш чым на 10 рублёў у дзень. У снежні 2014 года ўслед за хуткім падзеннем расійскага рубля ў абменных пунктах стаў расці курс даляра і еўра да беларускага рубля, у той час як курс, які ўсталёўваецца Нацбанкам, практычна не рос.

Да 19 снежня мінімальны курс продажу даляра насельніцтву ў Мінску вырас да 11,5 тысяч рублёў, пры афіцыйным курсе ў 10 890 рублёў.

Днём 19 снежня Нацбанк увёў "часовую" камісію ў 30% на продаж валюты насельніцтву. Праз дзесяць дзён камісія была зніжана да 20%, беларускі рубель адначасова дэвальваваўся на 7%.

За 2014 год агульная дэвальвацыя склала 24,7%.

Пачатак студзеня 2015 года запомнілася беларусам як час вострай нестабільнасці на валютным рынку. Чарговую дэвальвацыю рубля Нацбанк здзейсніў 5 студзеня, апусціўшы курс яшчэ на 7,1% і адначасова знізіўшы камісію да 10%. 8 студзеня курс знізіўся яшчэ на 7,5%, а камісію адмянілі зусім.

9 студзеня Нацбанк дэвальваваў рубель яшчэ на 2,18% і аднавіў выкарыстанне механізму прывязкі курсу рубля да кошыка замежных валют, адначасова змяніўшы структуру валютнага кошыку.

У цэлым за студзень 2015 года дэвальвацыя склала 29,4%.

Дастаць разынкі з булкі

Беларусы любяць свае грошы, якімі б сюрпрызамі іх хаджэнне ні абарочвалася. Ні ў адной краіне свету нацыянальную валюту не называюць так ласкава — "зайчык". Даляры і еўра для беларусаў хутчэй сродак інвестыцый, чым прадмет гонару.

Цікавыя факты, цікавосткі пра свае грошы грамадзяне краіны збіраюць і памятаюць на пералік.

Sputnik згадвае іх таксама

  • Для дызайна першай беларускай грашовай адзінкі быў выкарастаны малюнак зайца-русака з кнігі "Звяры і птушкі нашай краіны", выдадзенай у 1957 годзе — новая банкнота вартасцю ў 1 рубель неадкладна атрымала народную назву "зайчык", якая пасля распаўсюдзілася на ўсе беларускія грошы. У 1975 годзе гэты ж заяц-русак упрыгожваў пачак запалак сувенірнай серыі "Белавежская пушча"
  • на купюры ў 50 рублёў 1992 года намаляваны мядзведзь барыбал, які ў Беларусі ніколі не вадзіўся
  • самая дарагая беларуская банкнота была прададзеная за 90 000 расійскіх рублёў (каля трох тысяч долараў). Гэтую цану заплацілі на аўкцыёне за купюру 5000 рублёў узору 2000 года серыі АГ
  • своеасаблівы выпадак двухмоўя ўяўляе сабой банкнота вартасцю 500 рублёў узору 1992 года. Службовыя надпісы на банкноце выкананыя на беларускай мове. На адным баку банкноты намаляваная плошча Перамогі ў Мінску разам з першымі двума словамі лозунгу на рускай мове "Подвиг народа бессмертен", выкладзенага на адным з паўкруглых будынкаў, якія атачаюць плошчу і якія з'яўляюцца адной з візітных картак Мінска
  • яшчэ адзін прыклад двухмоўя на беларускіх грошах — банкноты вартасцю ў 50 000 рублёў узору 2000 года і мадыфікацыя 2010 года. На адваротным баку купюры ў мікратэкст замест надпісу "Мірскі замак" напісана "МИРСКІ замак", гэта значыць, дапушчана арфаграфічная памылка. Нацбанк патлумачыў гэта як адну з абарон ад падробак і назваў такі ​​надпіс "графічнай пасткай"
  • будынк, намаляваны на 10-рублёвай банкноце узору 2000 года, падпісаны як Нацыянальная бібліятэка, хоць Нацбібліятэкай не з'яўляецца з 2006 года
  • сімвал Br, які выкарыстоўваўся для абазначэння беларускага рубля, да моманту яго ўводу ўжо выкарыстоўваўся для абазначэння валюты Эфіопіі, якая называецца быр
  • на банкноце наміналам у 100 000 рублёў 2000 года на рэверсе намаляваная рэпрадукцыя карціны Напалеона Орды "Нясвіжскі замак". Спачатку замак на банкноце малявалі з праваслаўнымі крыжамі на даху замка, хоць на арыгінале карціны Напалеона Орды былі намаляваныя родавыя арлы. Пасля таго як баністы паказалі на недакладнасць, Нацбанк памылку выправіў.
Стужка навiн
0