Мінск, 1 ліп — Sputnik. Астанкі 147 ахвяр канцлагера "Шталаг-352" перазахавалі ў Мінску, ушанаваўшы іх памяць хвілінай маўчання і салютам.
"Шталаг-352" складаўся з двух частак, адна размяшчалася каля вёскі Масюкоўшчына, другая — на Лагойскім тракце. Лагер функцыянаваў з 1941 года амаль да самага вызвалення Мінска. У лагер звозілі ваеннапалонных з розных участкаў фронту, за гады вайны ў ім загінулі больш за 80 тысяч чалавек.
Астанкі ваеннапалонных былі выяўленыя на тэрыторыі былога ваеннага гарадка Масюкоўшчына падчас палявых работ. Асобы траіх з іх удалося ўсталяваць. Мяркуецца, што ваеннапалонныя загінулі паміж 1941 і 1942 гадамі.
Савецкія воіны былі перазахаваныя з вайсковымі ўшанаваннямі, у апошні шлях іх суправадзілі салдаты роты ганаровай варты і ваенны аркестр. Ахвяр "Шталаг-352" ўшанавалі хвілінай маўчання і салютам.