Мінск, 1 ліп — Sputnik. Кошт скарбонак у Беларусі вар'іруецца ў сярэднім ад пяці да 200 рублёў і вышэй — Sputnik вывучыў прапановы анлайн-крам рэспублікі.
Дэнамінацыя адбылася ў Беларусі 1 ліпеня: грошы пазбавіліся чатырох нулёў, а таксама ўпершыню ў гісторыі суверэннай рэспублікі з'явіліся манеты. Пакуль новых грашзнакаў у беларусаў мала, але зноў актуальнымі становяцца пошукі скарбонак для манет.
Sputnik вывучыў прапанову анлайн-крам, якія прадаюць скарбонкі. Так, невялікую пластмасавую скарбонку ў форме жывёлы можна набыць за пяць рублёў (50 тысяч грашыма ўзору 2011 года). Адна з самых дарагіх знойдзеных скарбонак — у форме глобуса — каштуе практычна 200 рублёў (два мільёны грашыма "старымі").
Класічная скарбонка ў форме свінні абыйдзецца ў 20-30 рублёў. Купіць яе можна як у анлайн-крамах рэспублікі, так і ў звычайных гандлёвых цэнтрах.