Справа пра "адмазку" ад войска ў Мазыры: лекар, ІП і вайсковец атрымалі тэрміны

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрызаўнікі
Прызаўнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Суд разглядаў справу з 25 лютага, толькі сведак па ім праходзіла каля 80 чалавек.

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Суд Мазырскага раёна вынес прысуд у дачыненні да трох жыхароў Мазыра — індывідуальнага прадпрымальніка, лекара і работніка ваенкамата, якія дапамагалі прызыўнікам "адкасіць" ад службы ва Узброеных Сілах, паведамілі Sputnik у прэс-службе Гомельскага абласнога суда.

Вайсковец з дзяўчатамі. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Сплаці радзіме збожжам: беларусам дазволілі альтэрнатыўную службу

Справу пачалі разглядаць 25 лютага, сведкамі па ёй праходзіла каля 80 чалавек. Самаму маладому з абвінавачаных, прадпрымальніку — 23 гады, ён шукаў "кліентаў", якія плацілі парадку 1-1,5 тысяч долараў за тое, каб "адкасіць" ад войска. Другі фігурант — работнік ваенкамата, яму ад кожнай "здзелкі" сыходзіла толькі па 100-300 долараў. Трэці — малады лекар-артапед, які пісаў у заключэннях неабходныя для атрымання статусу аб непрыдатнасці ў войска дыягназы.

Па прыгаворы суда, прадпрымальніку канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Сярод яго злачынстваў (акрамя дапамогі і падбухторвання ў дачы хабару) — адмыванне грошай, паколькі ён атрыманыя незаконным шляхам сродкі пускаў у свой бізнэс.

Работнік ваенкамата прызнаны вінаватым у атрыманні хабару і ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, яму суд прызначыў пакаранне ў выглядзе шасці гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Лекара-артапеда суд прыгаварыў да трох гадоў і аднаго месяца турмы з канфіскацыяй маёмасці. Ён таксама будзе адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Як паведамілі ў судзе, прысуд у законную сілу не ўступіў, ён можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Стужка навiн
0