Буяльскі: няма сэнсу проста ехаць на Алімпіяду, трэба змагацца

© Sputnik / Виктор ТолочкоТрэнер каманды па баскетболу Анатоль Буяльскі
Трэнер каманды па баскетболу Анатоль Буяльскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўны трэнер беларускай каманды не стаў казаць пра новых асоб, якія выступяць на Алімпійскіх гульнях.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Калі змагаешся за пуцёўку на Алімпійскія гульні, няма сэнсу пасля туды "проста ехаць", лічыць галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Анатоль Буяльскі.

У чэрвені беларускія баскетбалісткі ў Алімпійскім кваліфікацыйным турніры ў французскім Нанце заваявалі права прадставіць краіну на галоўных стартах чатырохгоддзя ў Рыа-дэ-Жанейра.

НАК Беларусі - Sputnik Беларусь
Стралок Сяргей Мартынаў панясе сцяг беларускай зборнай у Рыа

"Натуральна, калі ты змагаешся за тое, каб патрапіць (на Алімпіяду — Sputnik), а потым едзеш туды — няма сэнсу проста ехаць. Трэба рабіць максімум з таго, што магчыма", — распавёў карэспандэнту Sputnik Буяльскі пасля цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі.

Паводле слоў галоўнага трэнера зборнай, па-першае, "трэба паказаць сябе, праявіць. І, вядома, абараніць гонар краіны", — дадаў Буяльскі.

На пытанне, пра якіх новых асоб, якія выступяць у складзе зборнай у Рыа, казаў раней спецыяліст, суразмоўца агенцтва адказаў: "Напэўна, гэта не той момант. Пра гэта крыху пазней".

Беларускі праз восем гадоў ізноў выступяць на Алімпійскіх гульнях. Згодна жараб'ёўцы, падапечныя Буяльскага патрапілі ў групу А разам з камандамі Японіі, Францыі, Бразіліі і Аўстраліі. Першая гульня — супраць японак 6 жніўня. Са сваімі першымі суперніцамі каманда Буяльскага сустракалася на турніры Халіпскага ў Мінску — беларускі перамаглі з лікам 78:77. На гэтых жа спаборніцтвах зборная Беларусі саступіла камандзе Турцыі з лікам 61:65.

Групу В на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра склалі баскетбалісткі ЗША, Канады, Іспаніі, Сенегала, Сербіі і Кітая.

Пасля заканчэння групавога раўнда ў чвэрцьфінал Алімпіяды выйдуць па 4 лепшыя зборныя, якія працягнуць барацьбу за ўзнагароды па сістэме плэй-оф. Чэмпіён і прызёры Гульняў вызначацца 20 жніўня.

Зборная Беларусі ў другі раз будзе гуляць на Алімпійскіх гульнях. У 2008 годзе ў Пекіне каманда Анатоля Буяльскага заняла 6-е месца.

Стужка навiн
0