МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Кошт пуцёвак у санаторна-курортныя ўстановы Беларусі восенню можа зменшыцца на 15-20%, заявіў у аўторак дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Генадзь Балбатоўскі.
"На восеньскі квартал ужо прадугледжана сістэма зніжак. І, я думаю, кошты вернуцца на ўзровень першага квартала. Да прыкладу, "Белгорздраўніца" ужо праводзіць браніраванне на чацвёрты квартал бягучага і першы квартал 2017 года са зніжкай у 15-20%", — заўважыў Балбатоўскі.
У параўнанні з мінулым годам, падкрэсліў дырэктар цэнтра, кошты на санаторна-курортныя паслугі выраслі нязначна: калі ў мінулым годзе адзін ложка-дзень каштаваў у сярэднім 41 рубель, то зараз — 48,4 рублі ў самы пікавы перыяд.
Памяркоўныя кошты Балбатоўскі патлумачыў падзеннем попыту — калі раней глыбіня попыту магла дасягаць чатырох месяцаў, то цяпер без цяжкасці нават у сезон можна купіць пуцёўку за месяц.
Ён не пагадзіўся са сцвярджэннем, што адпачынак у Беларусі часам выглядае больш дарагім, чым у Турцыі. Пры гэтым Балбатоўскі пагадзіўся, што ў плане сэрвісу беларускія санаторыі пакуль адстаюць — толькі дзевяць са 113 былі атэставаны як установы вышэйшай катэгорыі.
Разважаючы пра дзіцячы адпачынак, дырэктар цэнтра адзначыў, што кошт пуцёвак у дзіцячыя лагеры апынуўся ніжэй запланаванага.
"Фактычна кошты апынулiся ніжэй, чым мы прагназавалі. Бацькоўская плата складае 10% ад поўнага кошту, і па факце яна склала ў кругласутачны лагер на тэрмін не менш за 18 дзён у сярэднім 378 рублёў пры планавым кошце 385", — сказаў Балбатоўскі.
Паводле яго слоў, менш планавых коштаў заплацілі і бацькі, якія адпраўлялі дзяцей у дзённыя лагеры.