МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Тэлефанаваць у МНС трэба пры любой пазаштатнай сітуацыі, падобную інфармацыю размясціў афіцыйны твітэр-акаўнт ведамства.
Навальніца абрынулася на Беларусь днём у сераду. Раней непагадзь прывяла да разбурэнняў у Дзяржынску і Шаркаўшчыне.
"Нагадваем, у выпадку няштатнай сітуацыі тэлефануйце 101 або 112. Бачыце, што камусьці патрэбна дапамога? Набірайце МНС, рэальна ацэньвайце свае сілы", — заклікалі беларусаў у МНС.
Беларусы працягваюць актыўна дзяліцца ў сацыяльных сетках паведамленнямі аб наступствах навальніцы. Раней сіноптыкі ўжо абвяшчалі аранжавы ўзровень небяспекі на сераду — трэці дзень запар.