МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з узмацненнем ветру аб'явілі сіноптыкі на пятніцу.
"15 ліпеня ў перыяд з 11 да 17 гадзін у заходніх і цэнтральных раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-18 м/с, якое захаваецца да канца дня", — паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры.
Днём у рэспубліцы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Максімальная тэмпература паветра + 17…+ 24°C. Аднак ва ўсходніх рэгіёнах слупок тэрмометра можа падымацца да +30…+31°C.
У Мінску таксама магчымы парывісты вецер і невялікі кароткачасовы дождж. Максімальная тэмпература паветра складзе +20…+22°C.
З панядзелка Беларусь перажыла некалькі удараў стыхіі: моцны вецер зрываў дахі, валіў дрэвы, абрываў лініі электраперадач у розных рэгіёнах краіны.