ВІЦЕБСК, 18 ліп — Sputnik. Беларускі спявак Аляксей Грос прэтэндуе на галоўны прыз у рамках конкурсу маладых выканаўцаў на "Славянскім базары ў Віцебску".
"Славянскі базар" праходзіць у гэтыя дні пры інфармацыйнай падтрымцы Sputnik Беларусь. Акрамя непасрэдна фестывалю, у рамках форуму адбыўся прэстыжны конкурс вакалістаў, Беларусь на ім прадстаўляе Аляксей Грос.
За два дні конкурсу Грос атрымаў максімальную колькасць балаў — 157 з 160. Таксама высока члены журы ацанілі прадстаўнікоў з Расіі і Казахстана. Мяркуючы па ўсім, беларускі спявак атрымае і Гран-пры конкурсу, бо значна абыходзіць ўсіх канкурэнтаў.
Высокія балы Гросу прынеслі песні Пятра Ялфімава "Я хачу" і групы Bon Jovi "It's my life". У першы конкурсны дзень ён атрымаў "дзясяткі" ад усіх членаў журы, а ў другi пашкадавалі вышэйшы бал яму толькі трое экспертаў.
Прафесійнае журы на конкурсе гэтага года ўзначальвае расійскі спявак Валерый Лявонцьеў.
Вынікі конкурсу будуць падведзены вечарам у панядзелак падчас урачыстай цырымоніі закрыцця юбілейнага "Славянскага базару ў Віцебску".
Аляксей Грос — беларускі спявак, артыст прадзюсарскага цэнтра "Спамаш", у якім таксама працуюць спявачкі Алёна Ланская і Дарыя. Некалькі разоў Грос станавіўся фіналістам нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне".