Без шведскага стала і моў: чым завабліваюць турыстаў нашы санаторыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоСанаторый "Беларусачка"
Санаторый Беларусачка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Толькі ў 9 з 113 беларускіх санаторыяў замежнаму госцю на рэсэпшэн змогуць адказаць на ангельскай мове. Sputnik вырашыў высветліць, каго чакаюць у мясцовых здраўніцах і чым гатовыя здзівіць.

Вера Дашкевіч, Sputnik

Беларускія санаторыі губляюць сваю прывабнасць для расейцаў. Ва ўсякім выпадку, таго буму, які назіраўся пару гадоў таму, больш няма. Ліпень прададзены, але на жнівень ёсць месцы. А былі ж часы, калі глыбіня продажаў пуцёвак у беларускія здраўніцы складала 3-4 месяцы, і беларусы бурчэлі на ўсходніх суседзяў, што тыя скупілі ўсе.

У басейне - Sputnik Беларусь
Кошт пуцёвак у беларускія санаторыі можа паменшыцца

Апетыты расіянаў зменшыліся, але і мясцовыя аздараўляцца не вельмі спяшаюцца. Sputnik паспрабаваў зразумець, чаму, а таксама высветліць — наколькі справядлівыя папрокі ў "турэцкіх" цэнах за "савецкі" сэрвіс, і што гатовыя змяніць у сваёй працы здраўніцы, каб да іх паехалі турысты.

Кошты на пуцёўкі амаль як у Турцыі?

За гэтыя грошы ўжо можна адпачыць у Турцыі, кажуць крытыкі беларускіх санаторыяў. Кошт паднялі на хвалі ажыятажу, які наладзілі расіяне. Але ўжо і расіян не так шмат, а кошты па-ранейшаму выклікаюць пытанні.

"Паспрачаюся, што за гэтыя грошы можна адпачыць у Турцыі. Сёння нават у самы пікавы перыяд сярэдняя цана аднамеснага нумара складае 48,5 рублёў. Але я хацеў бы іншае адзначыць — кошты не растуць, прычым не растуць значна. Таму што кошт пуцёўкі ў мінулым годзе быў 41 рубель, калі перавесці ў дэнамінаваныя", — распавёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Генадзь Балбатоўскі.

Але сярэдні кошт — абстрактная катэгорыя. У прафсаюзным санаторыі "Беларусачка", размешчаным у Ждановічах, ёсць двухмесныя нумары, дзе ложак прапануюць і за 30 рублёў, але выгоды будуць на паверсе. Аднак тут ёсць і іншыя нумары — з джакузі і афармленнем на любы густ, ад ампіру да мадэрна. Нумар на дваіх у прыгажосці і камфорце абыйдзецца парадку 200 рублёў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНумары ў "Беларусачцы" разлічаныя на розныя густы
Номерной фонд санатория Белорусочки рассчитан на разные вкусы и кошельки - Sputnik Беларусь
Нумары ў "Беларусачцы" разлічаныя на розныя густы

Кампрамісны варыянт тут таксама ёсць: за той самы сярэдні кошт гасцям прапануюць ложак у стандартным пакоі на дваіх з уласным душам.

Але пакоі — гэта, бадай, адзінае, што можа выбраць госць. Меню ў сталовай, праблемы з інтэрнэтам і персанал у санаторыі агульныя для ўсіх.

Паўшведзкі стол

Больш сюды не паеду, прызналася карэспандэнту Sputnik грамадзянка Эстоніі Вольга, якая адпачывала ў "Беларусачцы".

"Так, тут вартая медыцына. У нас у Эстоніі нават няма некаторых працэдур, якія прапануюць тут. Да таго ж тут не дорага — нават з улікам візы і дарогі. Гэта значыць лячыцца ў Беларусі, вядома, эффектыўней і танней. Але сэрвіс — гэта проста па-за межамі ўяўлення", — сказала Вольга.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСталоўка санаторыя
Столовая санатория Белорусочка - Sputnik Беларусь
Сталоўка санаторыя

Суразмоўца Sputnik прызналася, што стамілася ваяваць з пакаёўкай, якая адмаўляецца прыбіраць штодня. "На рэцэпцыі сказалі, што прыбіраць павінны кожны дзень, а гэтая дама лічыць, што раз у тры дні", — эмацыйна заўважыла адпачывальніца. На пытанне аб харчаванні толькі махнула рукой. Не таму, што нясмачна ці мала. Неяк дзіўна арганізавана.

У "Беларусачцы" практыкуюць заказное меню з элементамі шведскага стала. Гэта калі супы, салаты і гарнір можна браць самім, а ўмоўную катлету або галубец (на выбар) тебе прыносяць. На практыцы ж, мяркуючы па водгуках адпачываючых, атрымліваецца не вельмі зручна.

"Мы заказваем гарачае, але калі прыходзім, яно ўжо даўно не гарачае. Пры гэтым на вялізны рэстаран адна мікрахвалёўка. Ніхто, вядома, не будзе грэць, ні ў каго няма на гэта часу. За тым, што на шведскім стале, таксама трэба папаляваць. Хто першы не паспеў, той павінен чакаць, калі там вынесуць наступныя стравы — раніцай з сырам, днём — з гароднінай", — патлумачыла турыстка з Эстоніі.

Яе скаргу слова ў слова паўтарылі і дзве расійскія мамы з дзецьмі, але дадалі, што арганізацыя харчавання — мабыць, адзіная нязручнасць, якае іх бянтэжыць у "Беларусачцы". У астатнім ім тут вельмі падабаецца.

"У нас раней быў шведскі стол, але ў нас жа не ўмеюць ім карыстацца. Вы не ўяўляеце, як у нас сэрца балела, колькі ўсяго выкідвалася. Людзі набіраюць, не з'ядаюць, бяруць з сабой у нумары. Потым усё гэта захоўваецца ў невядома якіх умовах. Такое ўражанне, быццам рыхтуюцца да нейкіх ваенных дзеянняў. Таму мы і вырашылі шведскі стол трохі упарадкаваць", —  патлумачыла інавацыю начальнік аддзела маркетынгу санаторыя Галіна Шышла.

Паводле слоў старшыні адміністрацыі санаторыя, супраць шведскага стала выступалі і некаторыя госці, бо ехалі ў санаторый па дыетычнае харчаванне, а тут столькі спакусаў. Таму ўсе папрокі ў бок арганізацыі харчавання ў санаторыі лічаць не абгрунтаванымі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоШведскі стол у "Беларусачцы"
Шведский стол в санатории Белорусочка - Sputnik Беларусь
Шведскі стол у "Беларусачцы"

"На ўсе заўвагі мы рэагуем імгненна. У нас адпачываюць 300 чалавек, усе яны сілкуюцца ў адным месцы. Але ў іх зусім розны меркаванні аб харчаванні: адзін любіць кашу, другі — раслінную ежу, трэцяму падавай мяса. Вось, да прыкладу, у нас адпачываюць тата з сынам гадоў 12-ці. Дык вось яны пастаянна ездзяць закупляць прадукты ў горад. Ён лічыць, што мала мяса. Але густы ж ва ўсіх розныя, так што я не думаю, што гэта праблема", — патлумачыла свой пункт гледжання Шышла.

Wi-fi, анімацыя і… прыгожая прырода

Намінальна інтэрнэт у санаторыі ёсць. Без яго цяпер нельга, нават бабулі ўжо падарожнічаюць з планшэтамі, прызнаюць у санаторыі. Але рэальна ён працуе вельмі няўстойліва.

"Інтэрнэт у нас плавае: то ёсць, то няма. Мы пастаянна трэціруем усіх аператараў, але яны нічога зрабіць не могуць. З тэлебачаннем тая ж праблема: падключылі "Космас-ТБ", але збоі бываюць. Чаму? Таму што суседзі", — патлумачылі ў санаторыі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоГосці бавяць вольны час на прыродзе
Отдыхающие в санатории Белорусочка - Sputnik Беларусь
Госці бавяць вольны час на прыродзе

"Беларусачка" размешчана ў маляўнічым лесе на беразе вадасховішча "Дразды" непадалёк ад урадавай рэзідэнцыі. Мінск з усімі яго забаўкамі таксама паблізу. Мясцовая анімацыя ў якасці забавак прапануе караоке, дыскатэку "Танцуем разам", вечары песні пад гітару "Напоўнім музыкай сэрца" і конкурс "Міс Беларусачка".

Прырода, сталіца ў крокавай даступнасці і вартая медыцына — тры безумоўных плюсы "Беларусачкі".

"Да нас едуць, перш за ўсё, аздаравіцца. Ёсць, да прыкладу, катэгорыя людзей сярэдняга дастатку, якія не бяруць стандарт або палепшаны нумар. Яны бяруць эканом-клас і кажуць, што зэканомленыя грошы выдаткуюць на дадатковыя больш дарагія працэдуры. Ёсць пастаянныя кліенты, якія ездзяць два разы на год —  перад дачным сезонам і пасля, каб аздаравіцца. Ёсць такія, хто проста з чамаданам з Егіпта і Турцыі, паправіць здароўе пасля марскіх курортаў", — распавяла начальнік аддзела маркетынгу "Беларусачкі".

© Sputnik / Виктор ТолочкоКарысныя працэдуры
Полезные процедуры - Sputnik Беларусь
Карысныя працэдуры
Каля 80% гасцей "Беларусачкі" — гэта замежнікі. Пераважна расіяне. Хоць ёсць госці і з іншых краін — з былых рэспублік СССР, а таксама з Ізраіля. Усе рускамоўныя.

"З мовай праблемы не было. Усе разумеюць рускую мову. Вось у нас у дадзены момант Туркменія, Узбекістан, Украіна, Эстонія, Ізраіль", — удакладніла Шышла.

На прыезд гасцей з далёкага замежжа тут, падобна, не вельмі разлічваюць. Хоць у сувязі з эканамічным крызісам паток усходніх гасцей стаў адчувальна меншым. Хіба што сёлета сітуацыя крыху стабілізавалася — замест закрытай для іх Турцыі расіяне паехалі ў беларускія санаторыі, хоць і не так актыўна, як раней.

У барацьбе за турыста

У Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і курортна-санаторным лячэнні прызнаюць праблемы. Каб зразумець іх маштаб і неяк прастымуляваць да развіцця здраўніцы, задумалі сёлета атэстацыю.

"Вядома, востра праблема стаіць. І моўныя бар'еры вялікія. Бо чаму да нас не едзе заходні спажывец — сёння мала дзе на рэсэпшн можна знайсці супрацоўніка, які можа гаварыць на ангельскай мове. Але яны вучацца", — распавёў Sputnik дырэктар цэнтра Балбатоўскі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоТурыстаў імкнуцца здзівіць каларытнымі інсталяцыямі
Туристов в белорусском санатории удивляют колоритными инсталляциями - Sputnik Беларусь
Турыстаў імкнуцца здзівіць каларытнымі інсталяцыямі

З 113 санаторыяў толькі 9 атрымалі па выніках атэстацыі вышэйшую катэгорыю. Але тут немалаважна і іншае, падкрэсліў Балбатоўскі: уласнікі здраўніц шмат укладваюць і ў нумарны фонд, і ў медабсталяванне. У выніку ў здраўніцах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей у апошнія гады актыўна паехалі палякі і немцы.

"Экспарт па Гродзенскай вобласці ў першым паўгоддзі гэтага года вырас у тры разы, паехалі грамадзяне Польшчы і Германіі", — удакладніў Балбатоўскі.

Што ж да сэрвісу, то "дайце час", кажуць і ў цэнтры, і на месцах. Ва ўсякім выпадку, разуменне, што "госць заўжды мае рацыю" у беларускіх санаторыях пачатак з'яўляцца.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа рэсэпшэн (альбо па-беларуску - вітальні) санаторыя "Беларусачка"
Ресепшен в санатории Белорусочка - Sputnik Беларусь
На рэсэпшэн (альбо па-беларуску - вітальні) санаторыя "Беларусачка"

"Без якаснага сэрвісу ў санаторыях нельга. Сэрвіс і медыцына ўзаемазвязаныя. Калі чалавеку не камфортна ў пражыванні, не будзе выніку ад лячэння. У нашых супрацоўнікаў, і я гэта бачу, ёсць жаданне працаваць і дапамагаць. Проста трэба імкнуцца, каб гэта жаданне не прапала. А гэта залежыць у тым ліку і ад таго, як тут зладжана праца для людзей. Трэба, каб і аплата была адпаведная, і каб людзі шанаваліся", — распавяла Sputnik галоўная медыцынская сястра "Беларусачкі" Таццяна Сямёнава.

Так ці інакш, паводле яе адчуванняў, і "Беларусачка", і стаўленне да гасцей тут мяняюцца ў лепшы бок. Ва ўсякім выпадку, персанал імкнецца да гэтага.

Стужка навiн
0