Сваякі Шарамета не звярталіся ў беларускую амбасаду ў Кіеве

© AP / Sergei ChuzavkovНа месцы гібелі Паўла Шарамета ў Кіеве
На месцы гібелі Паўла Шарамета ў Кіеве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маці загінулага журналіста, якая пражывае ў Мінску, заявіла, што цела яе сына даставяць з Кіева ў Беларусь, і ён будзе пахаваны на адных з могілак у Мінску.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Сваякі і сябры забітага сёння раніцай у Кіеве журналіста Паўла Шарамета, якога пахаваюць у Мінску, пакуль не звярталіся па дапамогу ў беларускае пасольства.

Павел Шарамет - Sputnik Беларусь
Журналіст Павел Шарамет загінуў у Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля

Беларускі журналіст загінуў у выніку выбуху машыны раніцай у сераду ў Кіеве.

"Сваякі Шарамета ў амбасаду не звярталіся", — заявіў Sputnik прадстаўнік беларускай дыпмісіі ў Кіеве.

Маці Шарамета, якая пражывае ў Мінску, заявіла, што цела яе сына даставяць з Кіева ў Беларусь, і ён будзе пахаваны на адных са сталічных могілак.

Паводле інфармацыі МУС Украіны, бомба знаходзілася пад аўтамабілем і кіравалася дыстанцыйна. Кіраўнік Нацпаліцыі краіны назвала расследаванне гібелі Шарамета "справай гонару" і паведаміла, што цяпер прапрацоўваюцца версіі таго, што здарылася.

Павел Шарамет — беларускі журналіст, апошнія гады жыў і працаваў ва Украіне. Супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх, украінскіх і расійскіх СМІ, а таксама перыядычна выступаў у ролі эксперта для часткі выданняў, сярод якіх тэлеканал "Дождь", газета "Ведомости", навінавы сайт "Слон" і іншыя.

Стужка навiн
0