МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Трэнінг па акцёрскаму майстэрству, у які ўваходзяць заняткі па канцэнтрацыі ўвагі, пастаноўцы дыхання і голасу, разняволенне ўяўлення і фантазіі, зняцце цялесных заціскаў, праводзіць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.
Вядоўцы трэнінгу — Павел Наўроцкі і Ігар Сізоў, акцёры тэатра і кіно, удзельнікі, заснавальнікі і сузаснавальнікі разнастайных праектаў, сярод якіх "Мім-шоу Вуліца сонца" і акцёрскія курсы Акцёр.бай.
Трэнінг адбудзецца ў НЦСМ па адрасе вул. Некрасава, 3, Мінск 22 ліпеня а 18.00.
Арганізатары папярэджваюць, што колькасць месцаў на трэнінгу абмежавана.
Кошт наведвання трэнінгу 10 руб.
Квіткі можна набыць у касе НЦСМ.