МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Сітуацыя з ліквідацыяй наступстваў непагадзі ў рэспубліцы знаходзіцца пад кантролем, заявіў журналістам у чацвер кіраўнік МНС Беларусі Уладзімір Вашчанка.
Серыя цыклонаў прайшла па рэспубліцы на мінулым тыдні. Многія раёны Мінскай і Віцебскай абласцей былі значна пашкоджаны непагаддзю, наступствы ураганаў спецыялісты ліквідуюць і зараз.
"Сітуацыя з надвор'ем пад кантролем", — запэўніў кіраўнік МНС.
Па словах Вашчанкі, уся інфармацыя аб правілах бяспекі і магчымых умовах надвор'я даводзілася да насельніцтва, аднк большасць грамадзян паводзіць сябе бяспечна.
"З першага дня разгулу стыхіі сітуацыю ўзяў на кантроль урад, асабіста віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін. Пасля таго, як віхура паціхла, была сабрана рэспубліканская камісія, якая падвяла вынікі", — дадаў міністр.
Дзяржорганы на месцах, адзначыў міністр па надзвычайных сітуацыях, спраўляюцца з сітуацыяй. Усе меры былі прынятыя аператыўна, "без бюракратычных затрымак".
"Была дадзена каманда прэм'ер-міністрам — мы вылучылі будматэрыялы для рамонту пашкоджаных будынкаў. У першыя дні іх было адпушчана на суму каля чатырох мільярдаў недамінаваных рублёў. Мы і цяпер працягваем выдаваць матэрыялы ўсім людзям, якія жывуць у нястачы", — працягнуў Вашчанка.
Аднаўленчыя работы, сказаў кіраўнік ведамства, вядуцца ва ўсіх пацярпелых рэгіёнах. Хутка змогуць адрамантаваць і ўсе пашкоджаныя будынкі ў вёсцы Куляшоўка пад Мінскам. У той жа час, паказаў Вашчанка, насельніцтва часта застаецца бестурботным і думае, што ўсё павінна кампенсаваць дзяржава.
"Мы папярэджваем заўжды — скажам, машыны пад дрэвамі не ставіць. А людзі не слухаюць і думаюць, што за ўсё павінна плаціць дзяржава. Трэба быць і абачлівей", — сказаў на заканчэнне кіраўнік МНС.