Прагноз надвор'я: да выходных павесялее

© Flickr / Sergey GЛета
Лета - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бягучы тыдзень выдаўся ў Беларусі халаднейшым за кліматычную норму, але да выхадных сіноптыкі абяцаюць пацяпленне.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Надвор'е стане больш летнім, павесялее з набліжэннем выходных, распавяла журналістам у чацвер галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

Нараджэнне смерча - Sputnik Беларусь
Гідрамет: прадказаць смерчы мы не можам

Тэмпература паветра на гэтым тыдні была ніжэй за кліматычную норму праз паветра, якое прыйшло з Паўночнай Еўропы. Аднак неўзабаве на Беларусь пойдуць цёплыя вятры з Міжземнага мора.

"Прагноз больш аптымістычны", — распавяла сіноптык.

Паводле інфармацыі Гідраметэацэнтра, ужо ў пятніцу цыклон з тэрыторыі рэспублікі перамесціцца на Украіну. Тэмпература паветра ў пятніцу складзе 20… 25 ° С. У выхадныя захаваецца паніжаны атмасферны ціск, у асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы.

Слупкі тэрмометра ў суботу паднімуцца да +21…27°С, а ў нядзелю — да +24… 29°С. Такое надвор'е захаваецца і на наступным тыдні.

Пры гэтым, як адзначыла кіраўнік аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Багдана Казярук, надвор'е на гэтым тыдні вельмі спрыяльнае — рассейваюцца ўсе забруджванні, паветра ў гарадах становіцца ачышчаецца.

"Рассейваюцца ўсе дрэнныя рэчыва ў паветры. Што абывацелю дрэнна — мне добра", — пажартавала спецыяліст.

Паводле яе слоў, нават пасля павышэння тэмпературы і сыходу рэгулярных дажджоў забруджванні ў паветра вернуцца не адразу.

Стужка навiн
0