"Шаўковы шлях": усе тры МАЗы завяршылі 12 этап у ТОП-10

© "МАЗ-СПОРТавто"МАЗ на ралі "Шаўковы шлях"
МАЗ на ралі Шаўковы шлях - Sputnik Беларусь
У выніковым заліку грузавікоў два прадстаўнікі беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" знаходзяцца ў дзесятцы наймацнейшых.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" завяршылі 12-ы этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях" у дзясятцы лепшых.

Лепшым з беларусаў зноў стаў экіпаж Сяргея Вязовіча, фінішаваўшы сёмым, услед за ім, на восьмай пазіцыі, на фініш спецучастка прыехаў МАЗ пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага, дзявятым — экіпаж Аляксея Вішнеўскага.

Незнішчальны МАЗ, або Як выратавалі перакулены грузавік Васілеўскага - Sputnik Беларусь
Відэа
"Незнішчальны" МАЗ, або як выратавалі перакулены грузавік Васілеўскага

Пераможцам этапу стаў расійскі гоншчык Эдуард Нікалаеў на Камазе, другое і трэцяе месцы занялі яго сакаманднік — Айрат Мардзееў і Дзмітрый Сотнікаў.

У выніковым заліку грузавікоў пасля 12-га этапа два першыя месцы — у пілотаў "КАМАЗ-МАЙСТАР" Мардзеева і Сотнікава, трэцюю пазіцыю займае экіпаж галандца Марціна ван дэн Брынка на Renault. Экіпаж Вязовіча займае сёмы радок агульнага заліку, МАЗ Васілеўскага — на дзявятай пазіцыі, экіпаж Вішнеўскага спыніўся за крок ад ТОП-10.

Вынік заліку пазадарожнікаў пасля завяршэння этапу перайначыўся: першым да фінішу прыбыў француз Себасцьян Леб, аднак ён атрымаў чатырохгадзінны штраф за пропуск двух кантрольных кропак. У выніку пераможцам стаў яшчэ адзін пілот каманды Peugeot — Сірыль Дзепрэ. Другі радок заняў пілот з Саудаўскай Аравіі Язід Аль-Раджы, трэцім стаў расійскі гоншчык Уладзімір Васільеў.

У выніковым заліку лідзіруе Дзепрэ, другім ідзе Аль-Раджы з адставаннем у крыху больш за паўгадзіны ад лідэра, трэці — расіянін Васільеў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі