Вяскоўцы кажуць, ім здавалася, што не град ідзе, а камяні падаюць з неба. У адным аднагалосныя — было вельмі страшна.
Зараз неба над Куляшоўкай яшчэ хмурыцца, і тыя, да каго пакуль не дабралася дапамога, кожны дзень спадзяюцца, што дождж не пойдзе — складана будзе перачакаць яго без даху над галавой.
А ў некаторых вёсках без дахаў засталася добрая частка пабудоў. Мясцовы сельсавет прапанаваў жыхарам перачакаць складаныя дні ў школе, там вылучаліся спальныя месцы для маючых патрэбу. Але ўсе адмовіліся: кагосьці забралі да сябе сваякі, нехта самастойна ўзяўся за рамонт. Глядзіце, як беларусы працягваюць змагацца з наступствамі ўрагану ў фотастужцы Sputnik.
© Sputnik / Виктор ТолочкоФаіна Яфімаўна толькі год таму паставіла новы плот, за які аддала дзесяць мільёнаў рублёў, але ні ад плота, ні ад хлеўчука ўраган нічога не пакінуў.
1/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Фаіна Яфімаўна толькі год таму паставіла новы плот, за які аддала дзесяць мільёнаў рублёў, але ні ад плота, ні ад хлеўчука ўраган нічога не пакінуў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАмаль тыдзень жыхары Куляшоўкі сядзелі без святла, але ў панядзелак электразабеспячэнне наладзілі.
2/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Амаль тыдзень жыхары Куляшоўкі сядзелі без святла, але ў панядзелак электразабеспячэнне наладзілі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКажуць, у адной з вёсак ўраган падняў у неба і знес будку з сабакам. Гэтаму сабаку з вёскі Каліта пашанцавала больш – ён абыходзіць свае ўладанні і спачувальна пазірае на гаспадароў, якія завіхаюцца, адбудоўваючы разбуранае.
3/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Кажуць, у адной з вёсак ўраган падняў у неба і знес будку з сабакам. Гэтаму сабаку з вёскі Каліта пашанцавала больш – ён абыходзіць свае ўладанні і спачувальна пазірае на гаспадароў, якія завіхаюцца, адбудоўваючы разбуранае.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВалерый Віктаравіч удзячны работнікам брыгады, якая трэці дзень працуе над новым дахам яго дома. Кажа, новы дах атрымаўся лепшым за стары, толькі вось пакуль не зробяць новую трубу, гатаваць даводзіцца на вогнішчы.
4/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Валерый Віктаравіч удзячны работнікам брыгады, якая трэці дзень працуе над новым дахам яго дома. Кажа, новы дах атрымаўся лепшым за стары, толькі вось пакуль не зробяць новую трубу, гатаваць даводзіцца на вогнішчы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗараз у Куляшоўцы ціха, але хмары яшчэ ходзяць над вёскай, а тых жыхароў, хто яшчэ не дачакаўся новага даху, залівае дажджом.
5/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Зараз у Куляшоўцы ціха, але хмары яшчэ ходзяць над вёскай, а тых жыхароў, хто яшчэ не дачакаўся новага даху, залівае дажджом.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Кулешоўцы пазнасіла не толькі дахі дамоў – некаторыя будынкі заставаліся без паверхаў. А на адным участку вецер прыўзняў і разгарнуў бокам лазню.
6/12
© Sputnik / Виктор Толочко
У Кулешоўцы пазнасіла не толькі дахі дамоў – некаторыя будынкі заставаліся без паверхаў. А на адным участку вецер прыўзняў і разгарнуў бокам лазню.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЖыхары аднагалосна дзякуюць брыгадам, якія дапамагаюць аднаўляць іх домы – дапамагае Смалявіцкаму раёну амаль уся Мінская вобласць.
7/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Жыхары аднагалосна дзякуюць брыгадам, якія дапамагаюць аднаўляць іх домы – дапамагае Смалявіцкаму раёну амаль уся Мінская вобласць.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКалі рабочыя скончаць парадкавацца са стрэхамі, возьмуцца за аднаўленне гаспадарчых пабудоў.
8/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Калі рабочыя скончаць парадкавацца са стрэхамі, возьмуцца за аднаўленне гаспадарчых пабудоў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНад вёскамі перыядычна лётаюць дроны МНС – ратавальнікі ацэньваюць шкоду і запісваюць, колькі яшчэ пашкоджаных дамоў засталося без дапамогі.
9/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Над вёскамі перыядычна лётаюць дроны МНС – ратавальнікі ацэньваюць шкоду і запісваюць, колькі яшчэ пашкоджаных дамоў засталося без дапамогі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМясцовым жыхарам Смалявіцкі выканкам дазволіў распілоўваць паваленыя ўздоўж дарогі дрэвы на дровы. Каб пілаваць у лесе, трэба атрымаць спецыяльны дазвол.
10/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Мясцовым жыхарам Смалявіцкі выканкам дазволіў распілоўваць паваленыя ўздоўж дарогі дрэвы на дровы. Каб пілаваць у лесе, трэба атрымаць спецыяльны дазвол.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗараз па вуліцах Куляшоўкі можна хадзіць свабодна, але тыдзень таму ад дарогі засталася толькі невялікая сцяжынка.
11/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Зараз па вуліцах Куляшоўкі можна хадзіць свабодна, але тыдзень таму ад дарогі засталася толькі невялікая сцяжынка.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУнукі прыязджаюць да бабуль і дзядуляў з Мінска, каб дапамагчы хутчэй справіцца з разрухай. Хтосьці бярэцца рамантаваць дах самастойна. Кажуць, што бачаць аб'ём разбурэнняў і не чакаюць, калі да іх дамоў дойдзе чарга і бясплатная дапамога.
12/12
© Sputnik / Виктор Толочко
Унукі прыязджаюць да бабуль і дзядуляў з Мінска, каб дапамагчы хутчэй справіцца з разрухай. Хтосьці бярэцца рамантаваць дах самастойна. Кажуць, што бачаць аб'ём разбурэнняў і не чакаюць, калі да іх дамоў дойдзе чарга і бясплатная дапамога.