Вяскоўцы кажуць, ім здавалася, што не град ідзе, а камяні падаюць з неба. У адным аднагалосныя — было вельмі страшна.
Зараз неба над Куляшоўкай яшчэ хмурыцца, і тыя, да каго пакуль не дабралася дапамога, кожны дзень спадзяюцца, што дождж не пойдзе — складана будзе перачакаць яго без даху над галавой.
А ў некаторых вёсках без дахаў засталася добрая частка пабудоў. Мясцовы сельсавет прапанаваў жыхарам перачакаць складаныя дні ў школе, там вылучаліся спальныя месцы для маючых патрэбу. Але ўсе адмовіліся: кагосьці забралі да сябе сваякі, нехта самастойна ўзяўся за рамонт. Глядзіце, як беларусы працягваюць змагацца з наступствамі ўрагану ў фотастужцы Sputnik.

1/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фаіна Яфімаўна толькі год таму паставіла новы плот, за які аддала дзесяць мільёнаў рублёў, але ні ад плота, ні ад хлеўчука ўраган нічога не пакінуў.

2/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Амаль тыдзень жыхары Куляшоўкі сядзелі без святла, але ў панядзелак электразабеспячэнне наладзілі.

3/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Кажуць, у адной з вёсак ўраган падняў у неба і знес будку з сабакам. Гэтаму сабаку з вёскі Каліта пашанцавала больш – ён абыходзіць свае ўладанні і спачувальна пазірае на гаспадароў, якія завіхаюцца, адбудоўваючы разбуранае.

4/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Валерый Віктаравіч удзячны работнікам брыгады, якая трэці дзень працуе над новым дахам яго дома. Кажа, новы дах атрымаўся лепшым за стары, толькі вось пакуль не зробяць новую трубу, гатаваць даводзіцца на вогнішчы.

5/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Зараз у Куляшоўцы ціха, але хмары яшчэ ходзяць над вёскай, а тых жыхароў, хто яшчэ не дачакаўся новага даху, залівае дажджом.

6/11
© Sputnik / Виктор Толочко
У Кулешоўцы пазнасіла не толькі дахі дамоў – некаторыя будынкі заставаліся без паверхаў. А на адным участку вецер прыўзняў і разгарнуў бокам лазню.

7/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Жыхары аднагалосна дзякуюць брыгадам, якія дапамагаюць аднаўляць іх домы – дапамагае Смалявіцкаму раёну амаль уся Мінская вобласць.

8/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Калі рабочыя скончаць парадкавацца са стрэхамі, возьмуцца за аднаўленне гаспадарчых пабудоў.

9/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Мясцовым жыхарам Смалявіцкі выканкам дазволіў распілоўваць паваленыя ўздоўж дарогі дрэвы на дровы. Каб пілаваць у лесе, трэба атрымаць спецыяльны дазвол.

10/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Зараз па вуліцах Куляшоўкі можна хадзіць свабодна, але тыдзень таму ад дарогі засталася толькі невялікая сцяжынка.

11/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Унукі прыязджаюць да бабуль і дзядуляў з Мінска, каб дапамагчы хутчэй справіцца з разрухай. Хтосьці бярэцца рамантаваць дах самастойна. Кажуць, што бачаць аб'ём разбурэнняў і не чакаюць, калі да іх дамоў дойдзе чарга і бясплатная дапамога.