Дзень друку ў Беларусі прапануюць перанесці на 6 жніўня

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершадрукі
Першадрукі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, правільней святкаваць гэты дзень у жніўні – калі Скарына выдаў свой "Псалтыр".

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый звярнуліся да беларускіх уладаў з прапановай аб пераносе святкавання Дня друку з 5 мая на 6 жніўня, гаворыцца ў паведамленні Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Нацыянальны аэропорт Мінск - Sputnik Беларусь
Святлоў: да канца года аэрапорт пераназавем ў гонар Скарыны

Сярод ініцыятараў пераносу свята — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз дызайнераў, Таварыства беларускай мовы.

"Сучасная Беларусь нават праз чвэрць стагоддзя пасля атрымання незалежнасці працягвае святкаваць Дзень друку 5 мая, арыентуючыся на выхад першага нумара партыйнага органа РСДРП (б) — газеты "Праўда" ў 1912 годзе", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама падкрэсліваецца, што нават у Расіі гэтае свята адзначаецца 13 студзеня і прымеркаваны да дня выхаду першага нумара газеты "Ведамасці" ў 1703 годзе.

"Такім чынам, Беларусь — адзіная з усіх постсавецкіх краін, якая працягвае савецкую традыцыю", — удакладнілі ў "Бацькаўшчыне".

У арганізацыі нагадалі, што паміж тым беларускае кнігадрукаванне — гэта цэлая вяха ў нацыянальнай і еўрапейскай гісторыі: першую друкаваную кнігу беларусы атрымалі 6 жніўня 1517 года, тады Францыск Скарына пераклаў на старабеларускую мову кнігу "Псалтыр" і надрукаваў яе ў Празе. У "Бацькаўшчыне" нагадалі, што ў 2017 годзе Беларусь будзе адзначаць 500-годдзе беларускага друку.

"І тым больш мэтазгодным становіцца перанос Дня друку — прафесійнага свята супрацоўнікаў газет, часопісаў, выдавецтваў і друкарняў — на 6 жніўня", — падкрэслілі ў арганізацыі.

Зараз Дзень друку ў Беларусі штогод адзначаецца, як і ў часы СССР, 5 мая.

Стужка навiн
0