Міколагі: грыбоў сёлета вельмі шмат

Падпісацца
Спецыялісты адзначылі: пасля двух тыдняў дажджоў і адноснай прахалоды прырода змагла "ачуняць" і падарыць беларусам нядрэнныя ўраджаі грыбоў і ягад.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Лета бягучага года для грыбнікоў у Беларусі выдалася ураджайным, паведамілі Sputnik эксперты-мікалогіі.

Беларусы выхваляюцца колькасцю сабраных грыбоў у сацыяльных сетках. Як паведамляюць рэгіянальныя СМІ, сям'я ў Шчучынскім раёне за адзін дзень сабрала ў лесе 200 кілаграмаў баравікоў і падасінавікаў.

Па грыбы - Sputnik Беларусь
Эпідэміёлагі: самыя бяспечныя грыбы – апенькі, парасоны і дажджавікі

"Прагнозы ўраджаю грыбоў на гэты сезон былі асцярожнымі праз засушлівае надвор'е. Але пасля двух тыдняў прахалоды і дажджоў прырода ачуцілася", — распавяла Sputnik вучоны-спецыяліст па вывучэнні грыбоў у Беларусі.

Зараз збор грыбоў у рэспубліцы працягваецца: асабліва шмат іх у паўночных і заходніх раёнах рэспублікі. Радуюць і ўраджаі лясных ягад: напрыклад, чарніц сёлета значна больш, чым летась.

На гэтым тыдні ў Беларусь вярнуся спякота, аднак сіноптыкі абяцаюць ізноў невялікае пахаладанне на наступным тыдні, якое будзе суправаджацца дажджамі, што сведчыць на карысць таго, што грыбы яшчэ можна будзе знайсці ў беларускіх лясах.

Стужка навiн
0