Сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў жніўні

© Sputnik / Мария АмелинаНа лузе
На лузе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Месяц пачнецца з праходжання актыўных атмасферных франтоў – навальніцамі, моцнымі парывамі ветру і невялікім зніжэннем тэмператур.

МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Надвор'е ў жніўні захаваецца няўстойлівым, а апошнія дні ліпеня прынясуць у Беларусь навальніцы і дажджы, паведаміла Sputnik галоўны сіноптык рэспубліканскага Гідраметцэнтра Святлана Рыбакова.

Буслінае гняздо - Sputnik Беларусь
МНС: ураганы паказалі, наколькі бестурботнымі бываюць людзі

"Атмасферны фронт трохі выцесніць з нашай тэрыторыі спякоту — сярэдняя тэмпература паветра па рэспубліцы днём будзе вагацца ў раёне 22-29 градусаў цяпла. На выходных дажджы яшчэ захаваюцца, а ў панядзелак прыйдзе і новы актыўны атмасферны фронт", — распавяла Рыбакова.

Паводле дадзеных Гідрамета, па большай частцы рэспублікі да панядзелка будуць ісці дажджы і навальніцы, месцамі магчымы град і ўзмацненне парываў ветру да 15-20 метраў у секунду. Ці будзе непагадзь несці такія ж разбуральныя наступствы, сіноптыкі прадбачыць не могуць, аднак заклікаюць быць асцярожнымі.

Дажджы адступяць з тэрыторыі рэспублікі ў сераду, але спякота спяшацца ў Беларусь пакуль не будзе.

"Надвор'е ў жніўні будзе на адзін градус вышэй за норму, ападкі таксама чакаюцца ў межах нормы, але надвор'е будзе няўстойлівае па-ранейшаму. Будуць перыяды і пахаладання, і спякоты", — паабяцала Рыбакова.

 

Стужка навiн
0