Гідрамет пра надвор'е ў нядзелю: горача і дажджы

© PixabayЗваночкі
Званочкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Камфортнае надвор'е будзе толькі на поўначы рэспублікі – там чакаецца днём да +26°C.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Гарачае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі чакаецца ў Беларусі ў апошні дзень ліпеня, паведамілі Sputnik у суботу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

На лузе - Sputnik Беларусь
Сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў жніўні

Раней сіноптыкі заявілі, што за выходныя ў рэспубліцы крыху пахаладае, але ў панядзелак у краіну зноў вернецца спякота.

"У Мінску пераменная воблачнасць, уначы без істотных ападкаў, днём — кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Тэмпература паветра складзе +26…28°C", — сказалі ў Гідраметцэнтры.

Там таксама паведамілі, што ў Брэсце, Віцебску і Гродне будзе такое ж надвор'е, толькі на поўначы рэспублікі будзе больш халаднавата — да +26°C.

У Магілёве, паводле дадзеных сіноптыкаў, уначы без істотных ападкаў, днём пройдзе кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, а паветра прагрэецца да +27°C.

Стужка навiн
0