МІНСК, 2 жні — Sputnik. Пахаладанне ў Беларусі будзе часовым, ужо у чацвер 4 жніўня тэмпература паветра пачне расці і зноў вернецца спякота, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле дадзеных сіноптыкаў, у сераду атмасферны фронт прынясе ўначы па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, тэмпература ноччу складзе +9…15°С, днём: +19…25°С.
"Далей атмасферны ціск пачне расці, дажджоў стане менш, а тэмпература накіруецца ўвысь", — сказаў Рабаў.
Паводле яго слоў, у чацвер уначы ўжо будзе без ападкаў, кароткачасовыя дажджы чакаюцца раніцай і днём па паўночна-заходняй палове Беларусі, днём паветра прагрэецца да +28°С.
Сіноптык таксама распавёў, што спякота прыйдзе ў пятніцу: уначы будзе да +18°С, днём: +24…29°С, па паўднёвай палове рэспублікі: +30…34°С.