МІНСК, 2 жні — Sputnik. У народнай культуры Беларусi свята Іллі ўспрымаецца як канец лета i пачатак восенi, распавялі этнографы: "Прыйшоў Пятрок — сарваў лiсток, прыйшоў Iлля — сарваў два", "Прыйшоў Iлля, нарабiў гнiлля", "На Iллю да абеду лета, а пасля абеду восень", "Iлля ваюе з чартамi, б'е iх перунамi", "Iлля жнiво пачынае, а лета канчае"…
У дзень святога Iллi забаранялася працаваць — за парушэнне забароны, засцерагалі, разгневаны прарок спалiць маланкай селiшча, паб'е градам поле або пакарае засухай i сухавеямi.
Ад Iллi амаль паўсюдна на Беларусi пачыналi жаць жыта. Пасля Iллi забаранялася купацца ў рэках i азёрах — "Ілля ільдзінку ў ваду ўкінуў", кажуць. А яшчэ вераць, што гэтай парой чэрцi хаваюцца ад стрэлаў прарока Iллi ў ваду i могуць зацягнуць чалавека на дно, каб забраць яго.
Народнае свята супадае з царкоўным — сёння абавязкова раяць наведацца ў храм.