МІНСК, 3 жні — Sputnik. Качкі-мандарынкі маглі б рассяліцца ў Беларусі, але гэта прынесла б нязручнасці некаторым абарыгенным відам птушак, распавёў Sputnik арнітолаг Сямён Левы.
Чытачы Sputnik звярнулі ўвагу на аб'явы ў інтэрнэце аб продажы рэдкай для рэспублікі птушкі — мандарынкі. За пару асобін прадаўцы просяць 200 долараў ЗША.
"Для Беларусі яны нетыповыя, у нас гэтыя птушкі ў дзікай прыродзе не сустракаліся. Пяць-шэсць разоў з Еўропы іх завозілі. Наогул іх радзіма — Далёкі Усход. Іх трымаюць дзеля прыгажосці ў Еўропе, але не ў нас", — распавёў Sputnik арнітолаг.
Прадаўцы такіх качак ў Беларусі завозяць іх з Еўропы, упэўнены эксперт. Гандаль мандарынкамі ў краіне ніяк не рэгулюецца. У адрозненні ад Расіі, гэтых птушак няма ў Чырвонай кнізе Беларусі — таму што мандарынка для рэспублікі не тыповая. Таму набыццё качкі было б зусім законным — ў незалежнасці ад таго, плануеце вы яе трымаць дома ў ванным пакоі або выпусціць у сажалку.
"Мандарынка ў Беларусі назіралася і зімой. У нас для яе клімат можа быць прыдатны. Гіпатэтычна, яны маглі б і ў нас рассяляцца", — адзначыў Левы і прызнаў, што ён быў бы не рады такому становішчу спраў.
Паводле яго слоў, мандарынка магла б стварыць канкурэнцыю іншым птушкам, якія жывуць у дуплах.
"У нас некаторыя абарыгенныя віды жывуць у дуплах — гогаль звычайны, луток і вялікі савук. Ім было б складана. Можа не хапіць дупляных дрэў, калі мандарінкі паселяцца ў нас", — сказаў на заканчэнне арнітолаг.
Мандарынку называюць самай прыгожай качкай дзякуючы квятастаму апярэнню самцоў. Таксама ў Кітаі гэты від качак лічыцца сімвалам маладосці і кахання, а ў народзе закаханых называюць "дзве мандарынкі, якія гуляюць на вадзе".