МІНСК, 3 жні — Sputnik. Дзевяць пар двайнят вялікіх панд нарадзіліся ў Кітаі за 40 дзён, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на Global Times.
Панды нарадзіліся ў даследчых цэнтрах у правінцыі Сычуань. Апошнія дзве пары блізнят з'явіліся на свет у суботу і нядзелю на базах цэнтраў па адаптацыі да дзікай прыродзы Яань і Хэтаопін.
Першае ў 2016 годзе ў Кітаі дзіцяня панды з'явілася на свет 6 мая ў запаведніку ў Чэнду. Агенцтва таксама адзначала, што ў Кітаі налічваецца звыш 1,8 тысячы панд у дзікай прыродзе.
Вялікая панда, бамбукавы мядзведзь — млекакормячы, радзімай яго з'яўляецца цэнтральны Кітай. Вялікая панда з'яўляецца знікаючым відам і знаходзіцца пад асаблівай абаронай дзяржавы ў Кітаі.
Акрамя таго, панда з'яўляецца сімвалам Кітая і займае асаблівае месца ў дыпламатыі Пекіна. Адпраўка гэтых жывёл у розныя краіны ўжо стала традыцыяй, якую нярэдка называюць "дыпламатыяй панд".