МІНСК, 4 жні — Sputnik. Вольныя месцы на трыбунах падчас алімпійскіх спаборніцтваў зоймуць школьнікі, паведамляе "Р-Спорт" са спасылкай на The Times.
Да старту летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра засталося два дні, а ў продажы да гэтага часу застаюцца квіткі на спаборніцтвы па шматлікіх відах спорту, у тым ліку па лёгкай атлетыцы.
Аншлагі чакаюцца пакуль толькі на тэнісным турніры, спаборніцтвах па плаванні і трыятлоне, а таксама на вырашальных матчах па валейболу (у тым ліку пляжным), футболу і баскетболу.
Паводле інфармацыі СМІ, каля 1,5 мільёнаў квіткоў на Гульні яшчэ не прададзена. Каб запоўніць вольныя месцы, арганізатары вырашылі даць іх школьнікам.
Таксама боязь у арганізатараў выклікае той факт, што на спаборніцтвы Паралімпійскіх гульняў прададзена толькі 29% з 2,5 мільёна білетаў.
Раней паведамлялася, што беларускія заўзятары купілі 109 квіткоў на Гульні-2016. Самы дарагі білет, набыты беларусамі, абыйшоўся ў 2 866,14 рублёў, самы танны каштаваў 204,03.
Алімпійскія гульні адбудуцца ў Рыа-дэ-Жанейра з 5 па 21 жніўня, спаборніцтвы паралімпійцаў — з 7 па 18 верасня.