МІНСК, 4 жні — Sputnik. Сем гіенападобных сабак выявілі аператыўнікі ў хляве жыхара вёскі Стрыгава, паведаміў у чацвер рэсурс KobrinCity са спасылкай на прадстаўніка Кобрынскага РАУС.
Знайшлі гіен у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў: жывёл іх уладальнікі хавалі ў хляве. Як паведамляе СМІ, гэтыя гіены — дзяцёнышы тых, што жывуць у Мінскім заапарку. Сам від лічыцца рэдкім, а асобіны з заапарка — адзінымі ў краіне.
"Работнікі заапарка, парушыўшы ўмовы дагавора, прысвойвалі сабе прыплод экзатычнай жывёлы шляхам унясення загадзя ілжывых звестак. Арыенціровачны кошт адной асобіны складае не менш за 12 тысяч даляраў", — паведамілі праваахоўнікі.
Жывёлы былі вернутыя ў заапарк, а дзеянням яго супрацоўнікаў будзе дадзена прававая ацэнка.
Уся папуляцыя гіенападобных сабак у свеце складае не больш за тры-пяць тысяч асобін. Гэты від занесены ў міжнародную Чырвоную кнігу.