Мінчан у цэнтры горада 6 жніўня накормяць флякамі і журэкам

© Flickr / Andrzej SzymańskiФлякі
Флякі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінгарвыканкаме абяцаюць, што аб'екты гандлю на свяце будуць працаваць да 23:00.

МІНСК, 5 жні — Sputnik. Першае ў Мінску свята польскай культуры адбудзецца 6 жніўня на тэрыторыі Верхняга горада ў раёне плошчы Свабоды, паведамілі Sputnik ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Парад духавых аркестраў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Дзеці-вундэркінды ля Ратушы: юныя таленты зладзяць канцэрт

У рамках мерапрыемства ў цэнтры Мінска пройдзе канцэрт мастацкіх калектываў, будзе працаваць кірмаш народных майстроў, для жыхароў і гасцей сталіцы запланаваны майстар-класы. "Аб'ектамі грамадскага харчавання сталіцы будзе забяспечана выязны гандаль з прадукцыяй уласнай вытворчасці. Госці і ўдзельнікі свята будуць мець магчымасць паспрабаваць такія нацыянальныя стравы як: журэк, флякі, бігас, кашанка, галубцы, галёнка, калбаска кракаўская, варшаўская, вроцлаўская і многія іншыя стравы, характэрныя для польскай кухні", — сказалі ва ўпраўленні.

Там таксама паведамілі, што аб'екты гандлю на свяце будуць працаваць з 12:00 да 23:00.

Стужка навiн
0