МІНСК, 8 жні — Sputnik. Выдавецтва "Галіяфы" вядома беларускаму чытачу яскравымі праектамі, а аднайменная кнігарня мае славу адной з самых крэатыўных прастораў сталіцы.
Аднак спакойна "Галіяфам" не жывецца: суворыя рынкавыя ўмовы вымагаюць раз за разам шукаць пляцоўку з пад'ёмнай арэнднай платай.
Так, адпрацаваўшы са снежня 2015 года па чэрвень 2016 года ў Траецкім прадмесці, давёўшы да ладу арандуемае памяшканне і абжыўшы яе, "Галіяфы" мусілі шукаць новае месца з больш лаяльнымі коштамі, паводле словаў дырэктара выдавецтва Зміцера Вішнёва.
Зараз крама пераехала на Нямігу, у гандлёвы цэнтр "Няміга, 3" (павільён №66). Працуюць "Галіяфы" штодня з 11:00 да 20:00.