Даследаванне: абібокі разумнейшыя за актыўных людзей

© Flickr / Денис ПятковАбібокі - таемныя філосафы
Абібокі - таемныя філосафы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маларухомы лад жыцця і адсутнасць актыўнасці наўпрост звязаныя са схільнасцю чалавека да развагаў, сцвярджаюць навукоўцы.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Брытанскія навукоўцы знайшлі сувязь паміж лянотай і інтэлектам чалавека, вынікі свайго даследавання яны апублікавалі ў навуковым часопісе Journal of Health Psychology.

Для даследавання навукоўцы адабралі 30 студэнтаў-добраахвотнікаў з высокімі паказчыкамі развіцця інтэлекту і 30 валанцёраў, якім не ўласцівыя асаблівыя разважанні. Абедзве групы даследуемых насілі фітнес-бранзалеты для адсочвання іх актыўнасці.

Беларускія дзяўчаты - Sputnik Беларусь
Беларускі вышэйшыя за францужанак, кітаянак ды італьянак

Пасля тыдня назіранняў навукоўцы прыйшлі да высновы, што схільныя да развагаў людзі былі менш актыўныя, чым тыя, хто імкнуўся пазбягаць "філасаофстваваць". Пры гэтым даследчыкі падкрэсліваюць: сувязь паміж узроўнем развіцця інтэлекту і схільнасцю да ляноты значная.

Таксама даследчыкі прыйшлі да высновы, што людзі, не схільныя шмат думаць, хутчэй паддаюцца нудзе, таму ў іх узнікае жаданне запоўніць вольны час фізічнай актыўнасцю. Акрамя таго, лянота з'яўляецца прыкметай таго, што чалавек схільны да пагружэння ва ўласныя думкі, а фізічна актыўныя людзі расходуюць энергію, і ў іх проста не застаецца сіл на рознага роду разважанні.

Сувязь паміж целам і інтэлектам — адна з галоўных тэм для навуковых публікацый гэтым летам. Так, раней навукоўцы прыйшлі да высновы, што поўнацелыя людзі горш спраўляюцца з разумовымі задачамі, а разумныя жывуць у сярэднім даўжэй.

Стужка навiн
0