Гарнастаі ў Беларусі галадаюць праз пражэрлівых амерыканскіх норак

© Flickr / Michael BraceГарнастай
Гарнастай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле дадзеных НАН, скарачаецца колькасць не толькі дробных драпежнікаў, але і бурага мядзведзя – колькасць касалапых у краіне скарацілася амаль у паўтара раза за апошнія 15 гадоў.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Беларускія навукоўцы б'юць трывогу ў сувязі са скарачэннем колькасці абарыгенных відаў жывёл — бурага мядзведзя, барсука, выдры, гарнастая і ляснога тхара, паведаміла газета "СБ. Беларусь сегодня".

Качка-мандарынка. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
З'яўленне ў Беларусі самых прыгожых качак можа абярнуцца небяспекай для гогаля

"Калісьці гарнастай у нас быў звычайным відам, яго здабывалі дзеля раскошнага футра — хто не бачыў шыкоўныя мантыі на парадных партрэтах арыстакратыі мінулых стагоддзяў! А цяпер ён на мяжы знікнення, летась яго ўжо ўнеслі ў Чырвоную кнігу", — прыводзіць выданне словы старэйшага навуковага супрацоўніка лабараторыі тэрыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірыны Салавей.

Паводле яе слоў, на большай частцы тэрыторыі краіны гарнастай ужо знік, ёсць толькі невялікія лакальныя групоўкі — ад 30 да 200 асобін, і толькі там, дзе жыве вадзяная палёўка.

"А віной усяму амерыканская норка, якая пазбаўляе гарнастая найважнейшай ежы — вадзяны палёўкі і палёўкі-эканомкі, якіх яна практычна знішчыла ў месцах свайго пражывання", — сказала навукоўца.

Паводле яе слоў, амерыканская норка шкодзіць і лясному тхару ў рачных і балотных экасістэмах, агрэсіўна выціскаючы яго з месцаў рассялення, асабліва больш дробных самак і іх вывадкі. "А ў лясах яму перашкаджае жыць янотападобны сабака, які моцна распладзіўся", — сказала навукоўца.

На думку Салавей, гэты від ляснога тхара могуць у бліжэйшы час занесці ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Вучоны таксама паведаміла, што патрабуе пільнай увагі і выдра, колькасць якой стала змяншацца. Падобная сітуацыя, па яе словах, і з бурым мядзведзем: на пачатку 2000-х у Беларусі іх было амаль 250 асобін, а зараз — не больш за 100.

Стужка навiн
0