Украінцы ідуць у Беларусь за ягадамі і грыбамі неахвотна – дорага

© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Журавіны
Журавіны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыяльна для зборшчыкаў з суседняй краіны беларускія памежнікі адкрывалі бягучым летам тры часовыя пункты спрошчанага пропуску.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Колькасць украінцаў, якія жадаюць схадзіць у грыбы і ягады ў Беларусь праз спрошчаныя пункты пропуску, сёлета аказалася менш, чым летась, адзначылі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Пры гэтым самі пункты ў бягучым годзе працавалі даўжэй — з 1 ліпеня па 10 жніўня, тады як летась праз пажаранебяспечную абстаноўку ў беларускія лясы ўкраінскіх грыбнікоў пачалі прапускаць толькі 23 ліпеня.

Панарама Ельні і экалагічнай сцежкі - Sputnik Беларусь
Фота
У госці да Балотніка: вандруем па Ельні

"Асноўная прычына зніжэння патоку — увядзенне платы за наведванне рэспубліканскага заказніка "Альманскія балоты", якая ў бягучым годзе склала 10 базавых велічынь. Менавіта на тэрыторыю Альманскіх балот ідуць жыхары ўкраінскага памежжа, перасякаючы мяжу ў месцах спрошчанага пропуску грамадзян", — удакладнілі ў ДПК.

З пачатку сезона грамадзянам Украіны на падставе унесенай платы было выдадзена 345 пропускаў. Усяго ж магчымасцю перасекчы мяжу ў спрошчаным парадку для збору грыбоў і ягад скарысталіся каля 4,5 тысяч украінцаў з дзесяці украінскіх прыгранічных вёсак.

Паводле дадзеных камітэта, у аўторак тры часовыя месцы пропуску — "Познань", "Бярозавае" і "Дроздынь" — завяршылі сваю працу, аднак у ГПК не выключаюць, што асноўны паток ўкраінскіх зборшчыкаў ягад пацягнецца ў Беларусь уваосень, калі паспеюць журавіны.

"З 1 верасня па 15 лістапада пропуск у часовых пунктах пропуску для ўкраінцаў будзе адноўлены. Ужо зараз колькасць заяў аб выдачы пропуску для наведвання заказніка істотна перавышае запыты напярэдадні летняга перыяду", — падкрэслілі ў ДПК.

Стужка навiн
0