Працяг справы аб гіенах: дырэктар Мінскага заапарка збег

© Flickr / Derek KeatsШчанюкі гіенападобных сабак
Шчанюкі гіенападобных сабак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гучная гісторыя са шчанюкамі рэдкай чырванакніжнай гіенападобнай сабакі, якіх знайшлі ў хляве ў Кобрынскім раёне, атрымала новае развіццё.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Аператыўнікі вядуць пошук дырэктара Мінскага заапарка, які схаваўся, паведаміла ў чацвер "Комсомольская правда в Беларуси".

У 2015 годзе Мінскі заапарк ад маскоўскай фірмы "АфраЗаа" атрымаў чатырох гіен з умовай: калі з'явяцца шчанюкі, то заапарк павінен вярнуць іх кампаніі. На мінулым тыдні шчанюкоў з мінскага зоорпарка знайшлі ў хляве ў Кобрынскім раёне.

Гіена - Sputnik Беларусь
Амаль чупакабры: гіены хаваліся ў вясковым хлеве пад Кобрынам

"Дырэктар заапарка ўцёк, яго пошукамі займаюцца аператыўнікі. Калі яго віна будзе даказаная — адказнасць мужчына будзе несці па артыкулах Крымінальнага кодэкса, звязаных з дзеяннямі службовых асобаў", — заявіў намеснік начальніка Кобрынскага РУУС Віктар Турыновіч.

Паводле яго слоў, шчанюкоў гіены выявілі ў хляве ў аднаго з жыхароў Кобрынскага раёна.

"Гаспадар распавёў, што быў знаёмы з дырэктарам заапарка, той папрасіў часова прытуліць сабак. Са шчанюкамі засталася і жонка дырэктара, заатэхнік — яна карміла сабак. Зараз шчанюкі ўжо перапраўленыя ў Мінскі заапарк", — сказаў Турыновіч.

У сваю чаргу дырэктар "АфраЗаа" Валянціна Буркова распавяла, што "трывожныя званочкі" з'явіліся на пачатку 2016 года: супрацоўнікі кампаніі выпадкова ўбачылі ў інтэрнэце відэа з заапарка, дзе ў вальеры гарэзуюць сем шчанюкоў гіенападобных сабак. Пазней у сеціве сталі з'яўляцца і іншыя відэа і фатаграфіі з геаметкамі.

"У ліпені я сама паехала ў Мінск, каб пераканацца ў дакладнасці гэтых фота, і сапраўды ўбачыла ў заапарку шчанюкоў. Усё гэта я зняла на відэа", — сказала дырэктар "АфраЗаа".

Паводле яе слоў, яна падала скаргу ў ветслужбы і міністэрства прыродных рэсурсаў на ўтрыманне жывёл без дакументаў. Заява аб махлярстве ляжыць і ў РУУС Завадскога раёна Мінска, гэтай справай актыўна займаецца міліцыя.

Стужка навiн
0