https://bel.sputnik.by/20160812/1024717011.html
Ружа: хараство і смакоцце ў адным флаконе
Ружа: хараство і смакоцце ў адным флаконе
Sputnik Беларусь
"Чырвоная ружа, не стой пры дарозе! Хто ідзе – той розорве..." – спяваецца ў народнай песні. Пра ружу – улюбёнку маёнткаў і сялянскіх хат, а таксама крыніцу... 12.08.2016, Sputnik Беларусь
2016-08-12T14:00+0300
2016-08-12T14:00+0300
2022-04-14T15:49+0300
спадчына
беларусь
ларыса мятлеўская
нацыянальныя традыцыі
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102472/29/1024722913_0:295:3200:2104_1920x0_80_0_0_d75aa79871361ee1c944205986a2630a.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.У маім садзе даўно расце куст ружы. Яго пасадзіла і аберагала яшчэ мая бабуля. Не, гэта не сучасныя рознакаляровыя кусцікі руж з буйнымі і дробнымі кветкамі! Бабуліна ружа — блізкая сваячка шыпшыны, дзікай ружы. А пасадзіла яна яе не выпадкова, бо мела дачку.Дзе дзяўчына — там і ружаУ народзе было звыкла: у гародчыку-кветніку каля хаты, дзе жыве маладая дзяўчына на выдані, абавязкова павінна была расці чырвоная ружа — кветка-сімвал дзявоцкага хараства, росквіту, цнатлівсці.У гародчыку, на прасторчыку,Не мак, ружа расцвіла,Красна паненка пахаджала, — спяваецца ў песні.Дарэчы, звычай быў вельмі зручны для свацці, абавязкам якой былі своеасаблівыя "выглядзіны"-пошук дзяўчыны на выдані. Па пышнаму квітненю ружавых кусцікаў жанчына ў чужой вёсцы беспамылкова знаходзіла патрэбны дом і вяла папярэднія перамовы аб магчымым вяселлі.Ружы — аздоба маёнткаўРужа здаўна высока цанілася як крыніца вельмі каштоўнага алею, што дараўноўваўся да золата і выкарыстоўваўся ў парфюмерыі і народнай медыцыне.На вёсцы ружай карысталіся мала. Іншая справа — маёнткі беларускай шляхты! Нават цяпер, вандруючы па Беларусі, завітаўшы ў мясціны, дзе захаваліся рэшткі сядзібных будынкаў, можна сустрэць здзічэлыя ружавыя зараснікі.Па ўспамінах старажылаў, панскія маёнткі былі густа абсаджаныя ружавымі кветнікамі. Кветнікі гэтыя і на Лагойшчыне, ля Мінска, захоўваліся яшчэ ў 40-я гады ХХ ст.Кулінарныя дзівосы з ружыКаб адчуць смак ласункаў, якія елі нашы продкі, паспрабуйце прыгатаваць "Сухое варэнне з ружы" і "Варэнне з шыпшыны з журавінамі".Сухое варэнне з ружы200 г пялёсткаў ружы,600 г тоўчанага цукру.У пялёсткаў выдаліць жоўтыя часткі. Змяшаць з цукрам і добра расцерці, паставіць на лёд ці ў лядоўню. Калі пусціць сок, варыць на малым агні, пастаянна мяшаючы да таго часу, пакуль маса не стане амаль сухая.Варэнне з шыпшыны з журавінамі1 кг ачышчанай шыпшыны, 300 г журавін, на 1 кг змяшаных ягад — 1,3-1,5 кг цукру, 2 шклянкі бланшыраванай вады.Цукровы сіроп — 1 кг цукру на 2 шклянкі бланшыраванай вады.Прабланшыраваць у гатаванай вадзе не больш за 2 хвіліны, адкінуць на дуршлаг і даць вадзе сцячы, пакласці ў гарачы цукровы сіроп і дадаць журавіны. Варыць на маленькім агні, пакуль плады не пачнуць апускацца на дно, пры гэтым трэба сачыць, каб ягады шыпшыны не разварыліся.Зняць з агню і пакінуць, каб астыла, на ноч, пасля паступова даварыць да гатовасці, крыху астудзіць і разліць па чыстых слоіках. Такое варэнне становіцца смачнейшае, калі пастаіць некалькі месяцаў.Калі зварыць варэнне ў латунным посудзе, то будзе яшчэ лепей!Жадаю вам цярплівасці ў прыгатаванні і смачна ласавацца!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102472/29/1024722913_0:84:3200:2092_1920x0_80_0_0_2e6a86612a66a2537f8a2620c29b1c83.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, беларуская кухня
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, нацыянальныя традыцыі, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, беларуская кухня
Ружа: хараство і смакоцце ў адным флаконе
14:00 12.08.2016 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) "Чырвоная ружа, не стой пры дарозе! Хто ідзе – той розорве..." – спяваецца ў народнай песні. Пра ружу – улюбёнку маёнткаў і сялянскіх хат, а таксама крыніцу дэлікатэсаў – сённяшні расповед.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
У маім садзе даўно расце куст ружы. Яго пасадзіла і аберагала яшчэ мая бабуля. Не, гэта не сучасныя рознакаляровыя кусцікі руж з буйнымі і дробнымі кветкамі! Бабуліна ружа — блізкая сваячка шыпшыны, дзікай ружы. А пасадзіла яна яе не выпадкова, бо мела дачку.
Дзе дзяўчына — там і ружа
У народзе было звыкла: у гародчыку-кветніку каля хаты, дзе жыве маладая дзяўчына на выдані, абавязкова павінна была расці чырвоная ружа — кветка-сімвал дзявоцкага хараства, росквіту, цнатлівсці.
У гародчыку, на прасторчыку,
Красна паненка пахаджала, — спяваецца ў песні.
Дарэчы, звычай быў вельмі зручны для свацці, абавязкам якой былі своеасаблівыя "выглядзіны"-пошук дзяўчыны на выдані. Па пышнаму квітненю ружавых кусцікаў жанчына ў чужой вёсцы беспамылкова знаходзіла патрэбны дом і вяла папярэднія перамовы аб магчымым вяселлі.
Ружа здаўна высока цанілася як крыніца вельмі каштоўнага алею, што дараўноўваўся да золата і выкарыстоўваўся ў парфюмерыі і народнай медыцыне.
На вёсцы ружай карысталіся мала. Іншая справа — маёнткі беларускай шляхты! Нават цяпер, вандруючы па Беларусі, завітаўшы ў мясціны, дзе захаваліся рэшткі сядзібных будынкаў, можна сустрэць здзічэлыя ружавыя зараснікі.
Па ўспамінах старажылаў, панскія маёнткі былі густа абсаджаныя ружавымі кветнікамі. Кветнікі гэтыя і на Лагойшчыне, ля Мінска, захоўваліся яшчэ ў 40-я гады ХХ ст.
Кулінарныя дзівосы з ружы
Дарэчы, аўтарка першай беларускай кулінарна-гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня" Ганна Цюндзявіцкая паходзіла з гэтых краёў. Яна навучала гаспадынь таго часу, як рабіць ружавую ваду, варыць жэле і варэнне з ружавых пялёсткаў.
Каб адчуць смак ласункаў, якія елі нашы продкі, паспрабуйце прыгатаваць "Сухое варэнне з ружы" і "Варэнне з шыпшыны з журавінамі".
У пялёсткаў выдаліць жоўтыя часткі. Змяшаць з цукрам і добра расцерці, паставіць на лёд ці ў лядоўню. Калі пусціць сок, варыць на малым агні, пастаянна мяшаючы да таго часу, пакуль маса не стане амаль сухая.
Варэнне з шыпшыны з журавінамі
1 кг ачышчанай шыпшыны, 300 г журавін, на 1 кг змяшаных ягад — 1,3-1,5 кг цукру, 2 шклянкі бланшыраванай вады.
Цукровы сіроп — 1 кг цукру на 2 шклянкі бланшыраванай вады.
Для варэння бяруць чыстыя буйныя плады садовай шыпшыны, крыху недаспелыя. Журавіны я бяру замочаныя з мінулай восені ў вадзе. Шыпшыну разрэзаць на дзве часткі і старанна вычышчысціць сярэдзіну плода, каб не засталіся валаскі.
Прабланшыраваць у гатаванай вадзе не больш за 2 хвіліны, адкінуць на дуршлаг і даць вадзе сцячы, пакласці ў гарачы цукровы сіроп і дадаць журавіны. Варыць на маленькім агні, пакуль плады не пачнуць апускацца на дно, пры гэтым трэба сачыць, каб ягады шыпшыны не разварыліся.
Зняць з агню і пакінуць, каб астыла, на ноч, пасля паступова даварыць да гатовасці, крыху астудзіць і разліць па чыстых слоіках. Такое варэнне становіцца смачнейшае, калі пастаіць некалькі месяцаў.
Калі зварыць варэнне ў латунным посудзе, то будзе яшчэ лепей!
Жадаю вам цярплівасці ў прыгатаванні і смачна ласавацца!