Навукоўцы тлумачаць інтэнсіўнасць жнівеньскай "зорнай залевы", якая адбылася нядаўна, тым, што паток Персеід прайшоў вельмі блізка да Зямлі, паведамілі астраномы.
"Як правіла, падчас жнівеньскага метэорнага патоку можна ўбачыць 80 метэораў у гадзіну. Але ў гэтым жніўні прайшоў рэкордна інтэнсіўны зарапад — да 200 метэораў у гадзіну", — распавялі Sputnik астраномы.
Паводле іх слоў, велізарная гравітацыя Юпітэра прыцягвае да сябе паток Персеід, і ён стаў на цэлых паўтара мільёна кіламетраў бліжэй да Зямлі.

Метэорны паток Персеід у Падмаскоўі, 12 жніўня.

Метэарытны дождж у небе над Сан-Ларэнца ў Эскарыал, Мадрыд, Іспанія, 13 жніўня.

Паток Персеід у кратэры Рамона на поўдні Ізраіля, 12 жніўня.

4/11
© Sputnik / Константин Морозов
Зорнае неба пад Мінскам, 13 жніўня.

Начное неба над сярэднявечнымі надмагіллямі блізу Сталіцы, на поўдзень ад Сараева, Боснія і Герцагавіна, 12 жніўня.

Метэарытны дождж каля Картэс-дэ-ла-Франтэра, на поўдні Іспаніі, у на досвітку 12 жніўня.

Млечны шлях - Птушыная дарога -асабліва ярка бачны ў жніўні, як і паток Персеід

Метэорны паток Персеіды ў Маскоўскай вобласці, 12 жніўня.

Паток Персеіды на поўдзень ад Сараева, над сярэднявечнымі надмагіллямі, 12 жніўня.

10/11
© Sputnik / Константин Морозов
Персеіды пад Мінскам, 13 жніўня.

Паток Персеід на досвітку над кратэрам Рамона на поўдні Ізраіля, 12 жніўня.
