МІНСК, 16 жні — Sputnik. Прахалоднае з дажджамі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў аўторак, трохі цяплей — да +22°С — будзе толькі ў паўднёвых раёнах рэспублікі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі, што летняе цяпло яшчэ вернецца ў Беларусь, але толькі ў канцы тыдня, а пакуль надвор'е ў краіне будуць вызначаць паўночна-заходнія патокі атмасферы і атмасферныя франты.
"Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Максімальная тэмпература паветра па краіне ў межах ад +14 да +19°С, па поўдні — да +22°С", — сказалі суразмоўцы Sputnik.
Паводле дадзеных сіноптыкаў, у сталіцы таксама магчымы кароткачасовы дождж, навальніца, а паветра днём прагрэецца толькі да +16°С.
Паводле інфармацыі Гідрамета, пачынаючы з пятніцы 19 жніўня, у атмасферы пачнецца перабудова: з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, паўночныя ветру памяняюцца на паўднёвыя і тэмпература пачне падымацца: удзень +20…27°С, па паўднёвым усходзе да +29…32°С.