МІНСК, 16 жні — Sputnik. Выратавальнікі ў Іспаніі вядуць пошукі мужчыны, які мог праваліцца пад зямлю падчас пошукаў скарбу, паведаміў тэлеканал La Sexta.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў іспанскім муніцыпалітэце Вальдэрэй (аўтаномная супольнасць Кастылія і Леон), размешчаным недалёка ад горада Самора.
Некалькі месяцаў таму мужчына пачаў капаць яму ў пошуках скарбу, які, як ён меркаваў, быў закапаны на яго ферме. На думку скарбашукальніка, скарбы маглі знаходзіцца пад зямлёй — на месцы старажытных умацаванняў. Працы ён праводзіў побач з руінамі старадаўняй сцяны.
У панядзелак мужчына знік, пра што паведаміў яго знаёмы. Побач з ямай былі знойдзены асабістыя рэчы скарбашукальніка.
На месца здарэння былі адпраўленыя экскаватар і пажарныя.