Рабаў: пакуль халодна, горача стане ўжо ў пятніцу

© Sputnik / Мариус Баранаускас / Перайсці ў медыябанкБусел аглядае гаспадарку
Бусел аглядае гаспадарку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паступова цяплець пачне ў чацвер, да гэтага беларусаў чакае па-асенняму халаднаватае надвор'е.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Гарачае надвор'е зноў вернецца ў Беларусь ужо ў канцы гэтага тыдня, паведаміў Sputnik у аўторак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

"Халодна, халодна і… горача — такі сцэнар падрыхтаваў нам жнівень на гэты тыдзень. У канцы тыдня вернецца лета", — сказаў спецыяліст.

Яблыкі. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Рабаў: лета абавязкова вернецца ў канцы тыдня

Рабаў таксама ўдакладніў, што пакуль ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць прахалодная вільготная паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора.

Так, у сераду ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, а днём месцамі магчымыя навальніцы, тэмпература ўначы складзе +6…12°С, удзень +16…21°С. У чацвер таксама магчымы ападкі, але ўжо будзе крыху цяплей: днём да +23°С, па Гомельскай вобласці — да +25°С.

"З пятніцы ў атмасферы пачнецца перабудова: з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, паўночныя вятры памяняюцца на паўднёвыя", — сказаў сіноптык.

Паводле слоў Рабава, у пятніцу кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі на ўсходзе краіны, днём паветра прагрэецца да +22…28°С. На выходных ўсё яшчэ захаваецца магчымасць кароткачасовых ападкаў, а тэмпература паветра ўдзень падымецца да +25°С, а па поўдні Беларусі — да +30°С.

Стужка навiн
0